Гродненщина - вчера и сегодня

У музеі-сядзібе М.К. Агінскага ў Залессі адбылася імпрэза, прысвечаная маці кампазітара Паўліне Агінскай

20.03.2017,
Чарговая імпрэза ў гісторыка-літаратурнай гасцёўні музея-сядзібы М. К. Агінскага была прысвечана маці слыннага кампазітара - княгіні Паўліне Агінскай, народжанай Шэмбек.

Напачатку гасцей чакала віртуальнае перамяшчэнне ў 18 стагоддзе, дзякуючы тэатралізаванай сцэне, падчас якой Паўліна Агінская (навуковы супрацоўнік Таццяна Кляшчонак) размаўляла з дачкой Юзэфай (намеснік дырэктара музея Святлана Кенька) і гувернёрам Жанам Рале (гісторык Аляксандр Міхалкоўскі).

Шмат новых цікавых звестак пра жыццё роду Агінскіх, нашчадкаў Паўліны і яе мужа Анджэя, даведаліся прысутныя. А таксама мелі магчымасць пераканацца, што, як і Міхал Клеафас, яго бацькі і продкі  былі ўплывовымі асобамі Рэчы Паспалітай. Упрыгожылі імпрэзу музычныя нумары і відэафільмы.

91406df0c84c248b5e0e3599e4db939d.jpg229749855df215f68feb84e1fec4a88d.jpg
Фото аўтара
Смаргонская раённая газета "Светлы шлях" (Ала СТРАШЫНСКАЯ)
Комментарии (0)