Гродненщина - вчера и сегодня

В Зельве прошли «Сакавіны»

21.04.2017.
Штогод у родныя мясціны прыходзіць свята – «Сакавіны»…

Ужо 20 год па ініцыятыве паэта-песенніка, наша земляка Уладзіміра Мазго ў Зэльве праходзіць свята беларускай паэзіі і музыкі. Сёлета юбілейнае мерапрыемства супала з вялікай падзеяй нашай краіны – 500-годдзем з часу выдання Францыскам Скарынай першай беларускай кнігі.

сакавіны2.jpgсакавіны3.jpg

З гэтай нагоды, на «Зельвенскія Сакавіны» завіталі пісменнікі ўзнагароджанныя медалём беларусскага першадрукара. Паэт-песеннік, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман», ганаровы грамадзянін Зэльвеншчыны Уладзімір Мазго, паэт, празаік, публіцыст, аўтар шматлікіх кніг, галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч і пісьменнік, журналіст, навуковец, кандыдат філасофскіх навук Зіновій Прыгодзіч.

сакавіны4.jpgсакавіны5.jpgсакавіны6.jpg
Зельвенская районная газета "Праца"
Комментарии (0)