Гродненщина - вчера и сегодня

В дереве сила. Праздник дуба прошел в Островце

16.09.2017.
С самого утра в лесопарке гостей встречал парад таланта и креатива: практически все учреждения, предприятия и организации района приняли участие в выставке объемных фигур, посвященных символу праздника. Членам жюри пришлось поднапрячься, чтобы выбрать из  них лучшие.

В "Дубовай кавярне", которая расположилась под кроной молодого дуба, открытой сотрудниками центральной библиотеки, можно было продегустировать напитки из желудей и здесь же повязать на счастье ленточку с белорусским орнаментом на веточку дуба.

Но главным событием праздника стала посадка дубравы неподалеку от Островца- в этом процессе приняли участие руководители района во главе с председателями райисполкома и районного Совета депутатов Игорем  Шалудиным и Ириной Тальчук, а также их заместители, представители общественных организаций, ветераны и молодежь.

1111.jpg

Открывая торжественную часть праздника, председатель райисполкома Игорь  Шалудин подчеркнул, что дуб - особое дерево для Островетчины, он отображение на гербе города, который, кстати сказать, был утвержден Указом Президента Республики Беларусь 10 лет назад.

Дальше развернулось празднество: целый день в лесопарке и на других площадках города каждый желающий смог найти занятие по душе.

k6.jpgk9.jpgk12.jpg

…горад майстроў

Таленавітыя астраўчане, якія валодаюць рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстры з розных гарадоў сабраліся ў суботу  ў Астраўцы, каб прадэманстраваць астраўчанам і гасцям нашага  горада свае лепшыя вырабы.

23121adf9e28a092b236160057d43bca.jpg

Лейтматывам горада майстроў стала выказванне “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі” –   і недарэмна.

Прыгожыя самаробныя  рэчы з саломкі і дрэва, карзіны, плеценыя з лазы і звычайнай паперы, вырабы са скуры і воўны, вязаныя шкарпэткі і рукавічкі, упрыгожванні з бісеру і пацерак, вышыванкі і скарбонкі, выкананыя ў тэхніцы дэкупажа  – жадаючых набыць самаробныя рэчы было шмат.

dd3.jpgdd.jpg

Дуб в объективе

Накануне праздника «Дня дуба» жители и гости города смогли  стать участниками фотоконкурса-выставки «Дуб в объективе». А в субботу в городском парке организаторы открыли фотовыставку, на которой были размещены  работы победителей и призеров конкурса.

ff4.jpg

 Три номинации  «Селфи с дубом»,  «Красота и сила дуба» и «Семейное дерево», обязательным условием которых стало наличие дуба, растущего  на территории Островецкого района, 44 участника, около 200 фотографий – выбрать из них лучшие было сложно.

В итоге в самой массовой номинации «Красота и сила дуба» победителем была признана фотография Ольги Сенють, второе и третье места соответственно заняли фотоработы Дарьи Ляхович и Максима Правлуцкого.

 В «Селфи с дубом» засветились Алексей Евстюнин, коллективная фотография КСУП «Гудогай» и Анастасия Круглая.

Самые творческие фотографии объединила номинация «Семейное дерево».   Здесь победу жюри отдало фотографии,  присланной Татьяной Севко, вторым  стал фотоснимок семьи Татьяны Кучевской, третьим  – Нины Шостак.

ff2.jpg

  Фотографий было много, и многие из них заслуживали того, чтобы попасть в число победителей или призеров. Именно поэтому были определены и фотографии в номинациях «За самое оригинальное, креативное и позитивное фото» – такие фотоснимки получились у  Никиты Русецкого, Маргариты Штуро и Евгении Уласик, –  рассказала куратор конкурса-выставки Марина Правлуцкая-Колко.

День дуба станет не единственным днем, когда лучшие фотографии с символом нашего герба и флага смогут увидеть островчане и гости города. Организаторы планируют сделать выставку передвижной – скоро ее увидят жители деревень Островецкого района.

ff1.jpg

…салдацкія юшка і каша

Атрымаўшы шэраг эмоцый ад выстаў і канцэртаў,  многія спяшаліся  падсілкавацца. Шчыра кажучы,  зрабіць гэта можна было ў некалькіх месцах. Самым жа наведваемым стала пляцоўка, дзе размясцілася палявая кухня вайскоўцаў пагранічнай камендатуры “Гудагай”.

Пагранічнікі завіхаліся каля палявой кухні з раніцы. Патрэсквалі дроўцы, іх перабівала кіпенне вады ў катлах. А пахі юшкі  і пярловай кашы з тушонкай  так і прасілі спыніцца каля кухні і падсілкавацца.

u1.jpgu2.jpgu4.jpg

…жалудовая кавярня

Пры ўваходзе ў лесапарк можна было завітаць у жалудовую кавярню. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі не толькі частавалі кавай, зробленай з жалудоў, але і дзяліліся рэцэптамі страў, якія можна прыгатаваць з жалудоў.

r5.jpg

Кісель з жалудовай кавы, суп жалудовы малочны, бліны з жалудовай мукі, галушкі жалудовыя з салам – чалавечая фантазія  не мае меры.

Дарэчы, жалудовую каву ацанілі многія – аказалася, што яна не толькі смачная, але і карысная. Таму самы час запасацца жалудамі – іх якраз збіраюць у канцы верасня-пачатку кастрычніка і частуюць сяброў!

r1.jpgr3.jpg

… аб’ёмныя фігуры

Лесапаркавая зона, якая стала цэнтральнай пляцоўкай падчас святкавання дня дуба, упрыгожылася і аб’ёмнымі фігурамі, галоўным сімвалам якіх стаў дуб.

a2.jpg

Пры ўваходзе ў лесапарк усіх сустракала жанчына з дубовым венікам у руках – аб’емная кампазіцыя, створаная супрацоўнікамі ЖКХ, была самай вялікай па памерах. Насупраць яе размясцілася дрэва, змайстраванае з металалому супрацоўнікамі Астравецкай сельгастэхнікі, – яно аказалася самым цяжкім. І наўрад ці хто рызыкнуў зварухнуць яго з месца.

Былі дрэўцы з лістамі-булачкамі, якія так і прасіліся пачаставацца імі, некаторыя аўтары прадставілі кампазіцыі-сюжэты з  казак, уразіла работа цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Гісторыя Астравеччыны ў імёнах” – словам, падзівіцца было чым і большасць работ маглі  трапіць у лік прызёраў.

Самымі ж лепшымі журы прызнала аб’ёмныя кампазіцыі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Падольцы, сельгастэхнікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рытань.

a6.jpg

…шашачныя баі

Падчас святкавання дня дуба можна было атрымаць не толькі эстэтычнае задавальненне, але і стаць удзельнікам спартыўных спаборніцтваў. Аднымі з масавых сталі шашачныя баі.

20 удзельнікаў, якія выступалі ў асабістым заліку, шашачная дошка і ты  – адзін на адзін са сваім сапернікам.

Дзве гадзіны напружанай барацьбы, калі за сталамі ігракі змянялі адзін аднаго,  – і вынік не прымусіў доўга чакаць.

Лепшымі шашыстамі па выніках усіх партый сталі Генрых Мілаш, Аляксандр Яцушкевіч і Юрый Грэчуха – яны  занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы і былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.

s2.jpg

Библиотекари «оживили» легенду о дубе

Театрализованное представление по легенде о дубе, записанной на Спондовщине, подготовили работники Островецкой библиотеки.

b3.jpgb2.jpg

Местную легенду о дубе и волшебнике, которым когда-то поклонялись люди, а потом были наказаны – люди превращены в камни, а дуб и волшебник уничтожены Перуном  за «отступление» от законов –«оживили» на площадке на улице Береговой неподалеку от символа праздника. Ввиду отдаленности этой площадки от центра города посетителей здесь было немного. И тем не менее даже для одного нового зрителя актеры-библиотекари заново проигрывали постановку.

Здесь же детская библиотека провела конкурсы для детей, в которых можно было выиграть призы.

Также на площадке была организована выставка книг и публикаций, посвященных Его Величеству дубу.

b4.jpg

Соревнования, концерт и колор-фест

На городском стадионе прошли соревнования по футболу среди детских команд.

t4.jpg

Площадь Ленина превратилась в киноконцерный зал под открытым небом – здесь зрителей яркими музыкальными номерами радуют учащиеся и педагоги детской школы искусств, а также  учреждений образования Островецкого района и коллективы любительского творчества.

t1.jpgt2.jpg

Ну а любителей не только потанцевать под зажигательную музыку, но и украсить праздник разноцветными красками ждет колор-фест – веселые и неутомимые ди-джеи приглашают всех желающих на Остров любви.

Конкурс-выстава на лепшае ўпрыгожанне транспарту.

“Таблетка” супрацоўнікаў Астравецкага РАНС  напамінала гледачам выставы, што ў цэнтры ўвагі заўсёды – нават у дзень дуба – дзеці.

МЧС.jpg

Яркія папяровыя кветкі і паветраныя шарыкі ў абрамленні дубовых галінак, знаёмая вежа на бамперы: такім атрымаўся “выхад” ГАЗелі КСУП “Варняны”.

Ярашэвіч Наталля і яе “каранаванае” “Пежо” з па-жаночаму хітрым і ў той жа час наіўным позіркам вялікіх вачэй” адразу давалі зразумець: вось хто заслугоўвае звання найлепш упрыгожанага аўтамабіля!

Ярошевич.jpg

Усё пра баню абяцала расказаць – і паказаць! – у сваім чароўным ГАЗоне  каманда Астравецкага райЦГЭ. Мыйка, парылка, цэлы набор лекавых працэдур, гарбата з абаранкамі і шашлычок на свежым паветры… І ўсё гэта – за ўваходны білет цаной у правільны адказ на адно пытанне.

санстанция.jpg

Астравецкае РУП ЖКГ аддало перавагу статычнаму ўпрыгожанню: у кампанію да сімвала свята – дуба – і срэбнабокай кумжы на імправізаванай пляцоўцы іх грузавіка далучыліся прыгожыя лебедзі.

Ірына Якавец заставіла свой “панадворак” незвычайнымі дзіцячымі веласіпедамі, якія ў гэты дзень яе ўмелымі рукамі ператварыліся ў пару белапёрых лебядзей і  трохколавую печ, на якой пад пільным наглядам дамавікоў начэквалі дэгустатараў гарачыя піражкі і бульба.

Яковец.jpg

КСУП “Гервяты” ўразіла не столькі сваёй гужавой павозкай, на якой з ганаровым відам расселася гаспадыня ў дубовай панаме, колькі саламяным, амаль у натуральны рост, канём з доўгімі льнянымі пасмачкамі.

Гервяты.jpg

КСУП “Міхалішкі” прадэманстравала сапраўднае майстэрства ўпрыгожання з прыродных матэрыялаў. Зялёны мох на капоце, сярод якога то тут, то там выглядвалі сапраўдныя грыбы, кветкі і дубовыя лісточкі.

Михалишки.jpg

Саўгас “Падольскі” заклікаў астраўчан, як, мабыць, ужо даўно зрабілі яго працаўнікі, рыхтаваць сані летам. І ўпрыгожваць іх кампазіцыямі з сімвалам Астраўца – дубовымі галінкамі.

Подольцы.jpg

Аўтапарк №4 пайшоў шляхам больш простым, але не менш дарагім: наклейкі з “дубовай” эмблемай горада і выявамі дуба ў розны час былі толькі на ГАЗелі гэтай арганізацыі.

автопарк.jpg

Дом культуры пасёлка Гудагай выставіў на конкурс нявесту “Аўдзі” – засталося толькі дачакацца жаніха.

дк Гудогай.jpg

У выніку першае месца журы прысудзіла Ярашэвіч Наталлі, на другую прыступку “аўтамабільнага” п'едэсталу ўзнялася Ірына Якавец, на трэцім  месцы –  раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Гран-пры конкурсу заслужана атрымаў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Минута славы

В рамках празднования в Островце дня дуба впервые в нашем городе прошла "Минута славы". Более сорока участников самых разных возрастов, от семи до семидесяти, решили продемонстрировать свои таланты в самых разных жанрах.

m2.jpg

Со сцены пели, читали стихи, в том числе и собственного сочинения, играли на музыкальных инструментах, показывали инсценировки и осенние коллекции платьев, танцевали... Оказывается, в Островце очень много талантливых людей! Просто мы не всегда знаем их - восполнить этот пробел и помогла минута славы.

m1.jpg

Молодежная квест-игра “В поисках дуба»

Гарадскі сквер на пэўны час пераўтварыўся ў своеасаблівы востраў скарбаў, дзе трэба было як мага хутчэй адшукаць, адгадаць і запісаць – тут праходзіла арыгінальная квэст-гульня “У пошуках дуба”, якую праводзіў райкам БРСМ.

На права стаць хутчэйшымі і лепшымі змагаліся тры каманды актывістаў БРСМ: “Буслік” з гімназіі, “Волаты” з СШ №1 і “Дзеці дуба” з СШ №2.

Гульня нездарма называлася “У пошуках дуба” – камандам трэба было адшукаць у скверы шэсць дубоў і адпаведна выканаць шэсць заданняў. Хлопцы і дзяўчаты адказвалі на пытанні, рабілі арыгінальнае сэлфі, успаміналі назвы каменных скульптур і насіліся па скверы ў пошуках чарговага дуба.

У выніку першае месца ў квэст-гульні занялі “Волаты”, другім стаў “Буслік”, а на трэцім размясціліся “Дзеці дуба”.

Каманды-ўдзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі ад арганізатараў салодкі падарунак.

x3.jpgx2.jpg



СТОИТ ПОЧИТАТЬ:

На любой вкус! Первый фестиваль баранок в Сморгони

Было клево! В Дотишках провели День рыбака


Ивье-де-томатейро: в помидорной столице области Ивье впервые провели брендовый фестиваль

LIDBEER-2017, помидорный бум и бал в стиле XIX века… Чем запомнятся предстоящие выходные?




"Астравецкая праўда"
Комментарии (0)