Гродненщина - вчера и сегодня

Хвала восеньскай шчодрасці і дабрабыту: у Воранаўскім раёне адзначылі свята “З рога ўсяго многа”

11.10.2017.
Прайшло яно ў аграгарадку Больцінікі.

Госці і жыхары мястэчка з песнямі і танцамі ўсхвалялі восень за багаты ўраджай. На свяце прайшло дэфіле ў касцюмах у выглядзе садавіны і агародніны, працавалі выстаўкі восеньскіх кампазіцый. Акрамя таго, арганізатары зладзілі кірмаш, дзе можна было набыць саджанцы, пагуляць у бяспройгрышную латарэю і атрымаць памятны падарунак ад аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Воранаўскага раёна.

На галоўнай сцэне выступалі музыкі. У тым ліку і калектыў з Мінска “Гуляй, Бульбаш!” Нягледзячы на дажджлівую пагоду, госці свята не шкадавалі ног і пускаліся ў пляс.

DSCN8045.JPGDSCN8120.JPGDSCN8141.JPG

Служба навін "ГП"
Комментарии (0)