Гродненщина - вчера и сегодня

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод (Абноўлена)

19.12.2017.
Прэзідэнт Беларуci Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ №451, згодна з якім 89 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Сярод іх - прадстаўнікі Гродзенскай вобласці.

Медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" узнагароджаны:

- Павел Афонін, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Астравецкі лясгас";

- Сяргей Бардзюкоў, майстар на лесасеках лесапункта дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы "Смаргонскі вопытны лясгас";

- Уладзімір Кулік, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Шчучынскі лясгас";

- Іван Русін, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас";

- Ілля Танюкевіч, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лідскі лясгас".

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны:

- Васіль Казлянкоў, электрагазазваршчык Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння філіяла "Слонімскае вытворчае ўпраўленне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз";

- Казімір Карповіч, слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання філіяла "Ваўкавыскае вытворчае ўпраўленне" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз".

- Аляксандр Кісялеў, электраслесар па рамонце размеркавальных устройстваў Высакавольтнага раёна электрычных сетак “Гродзенскія электрычныя сеткі” гродзенскага рэспубліканскага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”;

- Тамара Стасевіч, першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці;

-Уладзімір Стаякоў, дырэктар філіяла "Прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання" гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Гроднаэнерга"

- Юрый Сяўко, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне г. Гродна;

Ганаровае званне “Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь” прысвоена:

- Уладзіміру Шацерніку, генеральнаму дырэктару гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”. 
БелТА
Комментарии (0)