Гродненщина - вчера и сегодня

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 19 жыхарак Гродзенскай вобласці

07.02.2018.
Адпаведны ўказ №57 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны:

Таццяна Міхайлаўна Вардоні, жывёлавод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Азёры Гродзенскага раёна”;

Тэрэса Іванаўна Войшніс, хатняя гаспадыня, г.п.Воранава;

Вольга Мікалаеўна Ерамейчык, раздатчык абедаў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Дзяржынскага” Слонімскага раёна;

Вольга Мікалаеўна Жывушка, памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г.Ліда”;

Кацярына Віктараўна Каратай, работніца дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа”; 

Таццяна Іванаўна Кушнер, работніца ўстановы аховы здароўя “Лідская цэнтральная раённая бальніца”;

Таццяна Мікалаеўна Марчанка, жывёлавод камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграСолы” Смаргонскага раёна;

Аляксандра Валер’еўна Мурын, работніца адкрытага акцыянернага таварыства “Шклозавод “Нёман” Лідскага раёна;

 Святлана Уладзіміраўна Нікалаева, прадавец магазіна “Кацярына” прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Марылекспрод”, г.Смаргонь;

Алеся Генрыхаўна Путырская, хатняя гаспадыня, г.Смаргонь;

Вераніка Яўгеньеўна Раецкая, работніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 імя М.П.Масонава г.Свіслач”;

Тамара Валер’еўна Роман, настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Дзітвянская сярэдняя школа” Лідскага раёна;

Жанна Іванаўна Рынашка, паштальён перасоўнага аддзялення №2 Іўеўскага ўчастка паштовай сувязі Лідскага раённага вузла паштовай сувязі;

Аксана Аляксандраўна Салавей, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Ханчыцы-Нёман” Свіслацкага раёна;

Ганна Віктараўна Сіцько, прадавец магазіна Свіслацкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Святлана Аляксандраўна Скрага, хатняя гаспадыня, г.Ліда;

Таццяна Іванаўна Шыторля, аператар жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы філіяла “Азот Агра” ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Новы Двор-Агра” Свіслацкага раёна;

Юлія Іванаўна Яскель, майстар склада гатовай прадукцыі філіяла вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Аўдзімас”, г.Ліда;

Наталія Віктараўна Ясюлевіч, аператар электронна-вылічальных машын Іўеўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.
Гродзенская праўда
Комментарии (0)