Гродненщина - вчера и сегодня

У абноўленым доміку Элізы Ажэшкі адкрыўся суперсучасны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр

24.03.2009.
    На рэканструкцыю і аснашчэнне будынка, у якім размешчаны юнацкі філіял і аддзел выданняў на замежных мовах абласной бібліятэкі, абласныя ўлады выдаткавалі амаль 1,3 мільярда рублёў. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць важнай падзеяй у жыцці горада назваў менавіта адкрыццё тут інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра. Ён выказаў упэўненасць, што моладзь хутка ацэніць цудоўныя магчымасці для самаадукацыі і будзе актыўна папаўняць і паглыбляць свае веды.
    Начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Аляксандр Лойка зазначыў:
    – У вобласці зараз працуюць 20 інфармацыйна-адукацыйных цэнтраў, яшчэ 10 плануецца адкрыць. Што тычыцца рэканструкцыі доміка Ажэшкі, мадэрнізацыі ўсіх памяшканняў юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, то гэта праца выканана ў межах дзяржаўных праграмм. Асаблівая падзяка – старшыні аблвыканкама Уладзіміру Ягоравічу Саўчанка.
    
    Універсальны фонд юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах складае 93 тысячы экзэмпляраў. Гэта кнігі, часопісы, відэа- і аўдыёкасеты, кампакт-дыскі і іншыя дакументы на беларускай, рускай і 37 замежных мовах свету. У калекцыі каштоўных кніг – прыжыццёвыя выданні Ажэшкі, Сянкевіча, Пруса, Славацкага, Дзікенса, Дзюма, Эліота.
    
    Як рассказала дырэктар абласной бібліятэкі Лідзія Мальцава, праводзячы экскурсію па абноўленых памяшканнях доміка Ажэшкі, створаны цэнтр забяспечаны 18 сучаснымі камп’ютэрамі, прынтэрамі, у тым ліку і каляровымі, ксераксамі, сканэрам, дыяпраектарам з экранам, шматфункцыянальнымі апаратамі. Створаны 10 аўтаматызаваных рабочых месцаў для чытачоў, што забяспечыць ім доступ у Інтэрнэт, да электронных каталогаў буйнейшых бібліятэк краіны, а таксама да электронных баз дадзеных, створаных супрацоўнікамі абласной бібліятэкі. Два працоўных месцы абсталяваны для работы карыстальнікаў з парушэннямі зроку. Ёсць зала для правядзення лекцый, семінараў, канферэнцый. Працуюць курсы па вывучэнню замежных моў, плануецца адкрыццё курсаў па вывучэнню навыкаў валодання камп’ютэрнай тэхнікай.
    
Жанна ЯНЧЭЎСКАЯ
Фото Михаила Исаченко
Гродненская правда
Комментарии (0)