Гродненщина - вчера и сегодня

У сядзібе Агінскага прайшоў традыцыйны фестываль “Залессе запрашае сяброў

19.08.2014,
Тысячы наведвальнікаў  сабраў у адноўленай Залескай сядзібе Агінскага традыцыйны фестываль-кірмаш  “Залессе запрашае сяброў”. Сёлета свята прайшло з небывалым размахам, бо гасцей запрашалі “На дажынкі да Міхала”.

Пачалося свята з шэсця жней з сярпамі вакольных вёсак. Ля галоўнага ўваходу ў маёнтак  сустракаў іх гаспадар Міхал Клеафас Агінскі.

Здзіўлянак і забаўлянак тут было багата. Уздоўж ліпавай алеі расцягнуўся "Горад майстроў". Найбольш пакупнікоў цікавілі рэчы з выявамі Залесся: сувеніры, вырабленыя ў школьнай бізнес-кампаніі, мясцовымі рамеснікамі і майстрамі з Дома рамёстваў, разабралі ў адзін момант.  Госці аглядалі падворкі, якія, як і ў мінулыя гады, прадставілі мясцовыя вёскі, вуліцы Залесся і ўстановы сельсавета.

Сапраўды цікавым на сёлетнім свяце стаў раённы конкурс “Уладар сяла”. Спрытна маладыя гаспадары запрагалі каня, секлі і пілавалі дровы і нават успомнілі даўно забытае – насілі ваду на каромысле? На гэты раз перамагла сям’я Алены і Дзмітрыя Місураў, працаўнікоў СПК “Ракаўцы”.

– Фэст-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” традыцыйны, – падсумавала вынікі свята старшыня мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны Міхала Клеафаса Агінскага” Ала Шыцікава. – Пачыналі праводзіць фэсты ў рамках грамадскай ініцыятывы. Ужо трэці год арганізатарам з’яўляецца разам з нашым фондам і Смаргонскі райвыканкам.




























































Наталія ВАЛЫНЕЦ
Комментарии (0)