Гродненщина - вчера и сегодня

Абразы з перламутру прадстаўлены на выставе ў музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне

11.04.2017,
Днямі тут адкрылася выстава “Цуд адбыўся ў Палестыне”, прысвечаная галоўнаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. На ёй адлюстраваны страсны тыдзень, калі хрысціяне згадваюць апошнія падзеі зямнога жыцця Іісуса Хрыста.

Сапраўдным упрыгожваннем выставы стала калекцыя абразоў з перламутру, якая была прадстаўлена Пасольствам Дзяржавы Палестына ў Беларусі і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, дзе навучаюцца студэнты з Палестыны.

Перламутр невыпадкова быў абраны нашымі продкамі ў якасці матэрыялу для абразоў. Яго яшчэ называюць “маці жэмчуга”. І калі сам жэмчуг – гэта сімвал Ісуса, то перламутр лічыцца сімвалам Маці Божай, Царства Нябеснага. На выставе сярод унікальных абразоў прадстаўлены адзін з самых любімых хрысціянамі – “Маці Божая Віфлеемская”: толькі на ім Багародзіца ўсміхаецца.

IMG_2873.jpg

Падчас экскурсіі наведвальнікам раскажуць пра апошнія дні зямнога жыцця Іісуса, каталіцкія і праваслаўныя традыцыі, сімволіку свята, велікодны калакольны звон і кастры, што распальвалі каля храмаў. Можна будзе даведацца і пра рэгіянальныя асаблівасці свята.

IMG_2984.jpgIMG_2872.jpgIMG_2864.jpgIMG_2883.jpgIMG_2898.jpgIMG_2902.jpgIMG_2916.jpgIMG_2936.jpgIMG_3024.jpg
Фото Віталя ДЗЯРНЕЙКІ
Таццяна МАСТОЎСКАЯ
Комментарии (0)