Гродненщина - вчера и сегодня

Домікі для кніг з’явіліся ў Навагрудку

15.05.2017.
Напачатку мая ў скверы і каля бібліятэкі з’явіліся незычайныя, можна сказаць, мініяцюрныя домікі. І жывуць у іх не людзі, а… кнігі. Гэта кніжкіны домікі, ці своеасаблівыя бібліятэчкі.

Кожны жадаючы можа ўзяць адну ці дзве кнігі, а ўзамен пакласці сваю. Гэтым праектам Навагрудак далучыўся да міжнароднага руху па стварэнні міні-бібліятэк пад адкрытым небам. Дарэчы, у ім удзельнічаюць звыш 16 тысяч бібліятэк у больш чым 60 краінах. Атрымліваецца сапраўдны кругаварот кніг, гэтым праект падобны да буккросінгу. Але ёсць адно істотнае адрозненне навагрудскіх кніжкіных домікаў ад буккросінга. Кнігаварот адбываецца без удзелу сацыяльных сетак. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы  для таго, каб хтосьці іншы мог  яе знайсці. Задача праекта – даць чалавеку магчымасць чытання ў любым месцы і ў любы час.

Ідэя рэалізацыі праекта "Альтэрнатыўная бібліятэка: домік для кніг" належыць маладзёжнаму парламенту пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў. Домікі зроблены і ўстаноўлены Навагрудскім РУП ЖКГ. А пачатак кніжнаму звароту паклала Навагрудская раённая бібліятэка, гэта яе супрацоўнікі расклалі ў домікі першыя кніжкі.

IMG_2226.JPG
P1020830.JPG
Фаіна Малюжэнец, загадчык аддзела Навагрудскай раённай бібліятэкі
Комментарии (0)