Гродненщина - вчера и сегодня

У музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі пачала працаваць выстава Уладзіміра Церабуна

15.06.2017,
У музеі-сядзібе пачала працаваць выстава “Хвіліны творчага натхнення”. На мінулым тыдні адбылося яе ўрачыстае адкрыццё.

Уладзімір Церабун – славуты скульптар, мастак, графік. Ён з’яўляецца членам беларускага Саюза мастакоў, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі, бо і ў Літве, і ў Германіі, і ў Польшчы праходзілі яго выставы. А для Смаргоні Уладзімір Церабун - ганаровы жыхар горада, аўтар многіх помнікаў, стаўшых візітнай карткай нашай малой радзімы. Адзін з іх - скульптурная кампазіцыя “Мядзведжая акадэмія”, усталяваная ў гарадскім парку. Творчы палёт мастака знайшоў сваё ўвасабленне ў скульптурах і помніках, устаноўленых на мемарыяльным комплексу па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну ў Смаргоні. Над праектаваннем і будаўніцтвам гэтага мемарыяла ў аўтарскім калектыве Уладзімір Васільевіч працаваў з 2006 года.

Выстава работ Уладзіміра Церабуна “Хвіліны творчага натхнення”, якая адкрылася ў Залессі, дваццатая па ліку. Яна адлюстроўвае шматграннасць і глыбіню творчай асобы мастака. Падчас яе адкрыцця Уладзімір Васільевіч расказаў наведвальнікам пра свой творчы шлях і пра тое, адкуль мастак чэрпае натхненне. На яго думку, натхненне – гэта ўзнагарода за катаржную працу. Ніколі ў жыцці Уладзімір Церабун не чакаў нейкага асаблівага моманту або адпаведнага стану душы, каб пачаць працаваць. Ён глыбока перакананы ў тым, што натхненне прыходзіць менавіта падчас працы. А таму, калі нехта не працуе, дарэмна чакаць натхнення. Будучы чалавекам вольным у сваёй дзейнасці, Уладзімір Церабун заўсёды жыве па строгаму графіку і не дазваляе сабе ленавацца. Кожную раніцу роўна ў восем гадзін ён прыходзіць у майстэрню і бярэ ў рукі інструмент. Мужчына не ўтойвае, што не кожная работа атрымліваецца з першага разу. Часам, каб намаляваць па-сапраўднаму мастацкі твор, можна спасаваць не адзін ліст паперы або кардону.

2.jpg

Падчас адкрыцця выставы ў Залессі Уладзімір Церабун паўстаў перад наведвальнікамі не толькі як скульпатр і жывапісец, але і як музыкант. Творца прызнаўся, што прафесійнай музычнай адукацыі ён не мае, грае “на слышок”, а таму папрасіў строга не судзіць яго ігру на цымбалах, раялі і гітары. Уладзімір Васільевіч выканаў некалькі мелодый і нават праспяваў песню на словы Сяргея Ясеніна. Гэта нечакана адкрытая грань творчай асобы Уладзіміра Церабуна яшчэ раз прымусіла пераканацца ў тым, што сапраўдны чалавечы талент не мае межаў.

3.jpg

Знаёмячы з выставай, Уладзімір Васільевіч спыніўся ля скульптуры Сымона-музыкі. Гэта вобраз стаў сімвалічным у яго творчасці. За доўгія дзесяцігоддзі працы ён неаднаразова звяртаўся да коласаўскаўскага героя і па-рознаму яго адлюстроўваў. У хлопчыку Сымоне творца бачыць нешта роднае і блізкае. Як быццам нейкая патаемная сіла звязвае літаратурнага героя з героям нашага аповеду. 

1.JPG
Фото аўтара
Смаргонская раённая газета "Светлы шлях" (Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ)
Комментарии (0)