Гродненщина - вчера и сегодня

Знакамітыя землякі. Тыдзень пад такой назвай праходзіць на Мастоўшчыне

04.10.2017.
З 2 па 8 кастрычніка на Мастоўшчыне праходзіць тыдзень “Знакамітыя землякі”, заключным мерапрыемствам якога стане гала-канцэрт, што адбудзецца ў раённым цэнтры культуры ў нядзелю, 8 кастрычніка, у 13.00 гадзін.

А на працягу бягучага тыдня жыхары і госці Мастоўскага раёна маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам неардынарных асоб, творцаў, што нарадзіліся на нашай прынёманскай зямлі. Ва ўстановах культуры праходзяць сустрэчы і выстаўкі, літаратурныя вечары і канцэрты, краязнаўчыя падарожжы і гадзіны паэзіі, прысвечаныя творчасці і памяці “мастоўскага дударыка”, кампазітара Яўгена Канстанцінавіча Петрашэвіча, актрысы і рэжысёра Любов Іванаўны Мазалеўскай,  мастака Аляксея Пятровіча Багустава і інш.

2 кастрычніка ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё тыдня "Знакамітыя землякі".

2(2).jpg22.jpg

3 кастрычніка ў музеі "Лес і чалавек" была адкрыта выстаўка мастака Дзмітрыя Іваноўскага, на якой прысутнічаў яго брат Мікалай Іваноўскі.

222.jpg2222(2).jpg

Падчас заключнага гала-канцэрта ў фае раённага цэнтра культуры будзе арганізавана кніжная выстаўка. Тут жа можна будзе пазнаёміцца з работамі майстроў раённага цэнтра рамёстваў.

У канцэрце прымуць удзел: вядомы ў Гродзенскай вобласці педагог, кампазітар, кіраўнік народнага ансамбля “Лявоны” з г.Воранава Аляксандр Мацюк, нашы мастоўскія паэтэсы Зінаіда Біліда і Галіна Васілеўская, таленавітыя маладыя выканаўцы Мастоўшчыны і, безумоўна, народны ансамбль народнай песні “Ярыца”. Прагучаць музычныя творы, напісаныя нашымі землякамі, і іншыя вядомыя кампазіцыі.
Фото Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Н.ШЭЎЧЫК, "Зара над Нёманам"
Комментарии (0)