Фестиваль национальных культур 2018

Гедымін паказаў свой твар. Пераможца адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка – князь Гедымін» вызначаны

17.02.2018.
Ім стаў манумент № 4836. Пад гэтымі чатырма лічбамі хаваюцца імёны жыхароў Мінска Вольгі Нячай і Сяргея Аганава (апошні, дарэчы, з’яўляецца ўраджэнцам Ліды).

Нагадаем, таго самага Гедыміна экспертнае журы выбірала з 28 прэтэндэнтаў. З мэтай захавання ананімнасці конкурсныя эскізы былі прадстаўлены аўтарамі пад чатырохзначным нумарам, таму выбар лепшага быў пазбаўлены ўсялякай прадузятасці і асабістых сімпатый да таго ці іншага майстра. Журы проста аддавала свой голас за работу, якая падабаецца. Па выніках падліку галасоў найбольшую колькасць “плюсаў” атрымаў эскіз з дэвізам № 4836. І толькі затым быў ускрыты конкурсны канверт, вызначаны аўтары: як нам ужо вядома, Вольга Нячай і Сяргей Аганаў.

На ўласныя вочы ўбачыць  прадстаўленых на конкурс Гедымінаў будзе магчымасць у галерэі Лідскага замка. Экспазіцыя адкрыла свае дзверы для ўсіх жадаючых ужо сёння, 17 лютага.
Вікторыя РУСІЛЕВІЧ, "Лідская газета"
Комментарии (0)