Гродненщина - вчера и сегодня

Вечарыну, прысвечаную Чынгізу Айтматаву, зладзілі ў Гродне

12.04.2018.
Ганаровае консульства Кыргызскай Рэспублікі ў г. Гродна, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” 10 красавіка 2018 года правялі вечарыну, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння кыргызскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.

На мерапрыемстве прысутнічалі: кіраўнікі абласных арганізацый і ўстаноў, старшыні нацыянальных суполак, творчая інтэлігенцыя, студэнты і школьнікі.

Ганаровы консул Кыргызскай Рэспублікі Ігар Чывель пазнаёміў прысутных з гісторыяй, культурай, традыцыямі краіны, якая размешчана ў гарах Цянь-Шань; з біяграфіяй славутага сына кыргызскага народа Чынгіза Айтматава, кнігі якога перакладзены на 130 моў свету, выдадзены ў 128 краінах.

Супрацоўнік бібліятэкі Андрэй Ціхаміраў зрабіў агляд і прэзентацыю твораў Айтматава на беларускай, рускай, польскай, літоўскай і мангольскай мовах.

DSC08058.JPG

Выстава, на якой прадстаўлены матэрыялы аб супрацоўніцтве Беларусі з Кыргызскай Рэспублікай, творы Ч.Айтматава і літаратура аб ім, будзе дэманстравацца ў аддзеле абанемента абласной бібліятэкі да 30 красавіка 2018 года. 

DSC04831.JPGDSC04813.JPG
Служба информации «ГП»
Комментарии (0)