Гродненщина - вчера и сегодня

Каманда Гродзенскай вобласці атрымала Гран-пры рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі»

29.05.2017.
Упраўленне адукацыі аблвыканкама ўзнагароджана  Гран-пры за  выніковую дзейнасць па грамадска-патрыятычнаму выхаванню, укараненне сучасных прыёмаў фарміравання цікавасці вучнёўскай моладзі да гісторыі  і культуры Беларусі. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў у межах  фестывалю «АРТ-вакацыі» сталі 82 калектывы  і асобных удзельніка.

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2017» праходзіў пад дэвізам «Моладзь і творчасць– гісторыя будучага!». Фестываль па традыцыі аб’ядноўвае творчую моладзь  Беларусі. Гэта  незабыўнае свята музыкі, харэаграфіі, тэатральнага мастацтва і літаратурнай творчасці, натхнення і крэатыву. Урачыстая цырымонія  ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю адбылася  26-27 мая ў Маладзечна.

У гэтым годзе  фестываль «АРТ-вакацыі» аб’яднаў навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У яго межах  праходзілі  рэспубліканскія  агляд-конкурс мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў  «АРТ-вакацыі», конкурс сучаснай  лічбавай творчасці «Арт-партал», конкурс  інфармацыйна-метадычных распрацовак  культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для вучнёвай моладзі  «Крэон»,  інтэрактыўны праект «Рэцытацыя».

IMG_1398.JPG

У заключных мерапрыемствах  фестывалю «АРТ-вакацыі»  прынялі ўдзел 106 навучэнцаў з 18 творчых калектываў і асобных выканаўцаў устаноў  прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці.

Пераможцамі ў конкурсе «АРТ-вакацыі» сталі Максім Раманюк, Караліна Кавалёва, Марыя Батурынец, танцавальны калектыў «Сучаснасць»  з Навагрудскага аграрнага каледжа,   тэатр песні и танца  Гродзенскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя  І.Счаснага, Андрэй Егармін  і вакальная група  з Гродзенскага політэхнічнага каледжа, Ілья Грак з Жыровіцкага аграрна-технічнага каледжа, інструментальны ансамбль «Новае гучанне» з гуманітарнага каледжа імя Янкі Купалы.

 Перамогу атрымаў таксама  творчы арт-праект навучэнцаў  Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа  бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сярод лідэраў хор і танцавальны калектыў «Калейдаскоп» Ашмянскага аграрна-тэхнічнага каледжа,   група «Патрыёты» Лідскага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва, вакальная група «Хлопцы з ліцэя» Ваўкавыскага будаўнічага ліцэя, тэатр песні і танца «Новае пакаленне» з Гродзенскага тэхналагічнага каледжа , Аляксей Міранюк з Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы», Анастасія Вербель, Ульяна Сямко  і тэатральная студыя «Маска», тэатральны калектыў з Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна. 


IMG_1434.JPG
IMG_1249.JPG
IMG_1298.JPG
IMG_1303.JPG
Ірына АНІКЕВІЧ
Комментарии (0)