Гродненщина - вчера и сегодня

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы

11.01.2018.
Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся з выкладчыкамі ў рамках адзінага дня інфармавання. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч і рэктар купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.

Тэмы сустрэчы датычылі пытанняў нацыянальнай бяспекі, а таксама – iнфармацыйнай палітыкі ў краіне. Аляксандр Карлюкевіч прапанаваў пабудаваць дыялог у пашыраным фармаце.

Міністр падкрэсліў, што сёння рэдакцыя кожнага СМІ павінна быць медыйным, камунікатыўным цэнтрам і скарыстаць самыя розныя фарматы адносін з чытачом – не толькі на паперы, але і, перш за ўсё, у сацыяльных сетках.

9d5613ae20e1632d23343963c74fa995.JPG

Адказваючы на пытанне падрыхтоўкі будучых журналістаў, міністр звярнуў увагу на тое, што ў фармаце праграм павінна быць як мага больш практычных заняткаў.

-    Галоўнае – навучыць студэнтаў тэхналогіям. Гэта павінны рабіць выкладчыкі, практыкуючыя журналісты, якія маюць вялікі досвед. А веды, якія журналіст хоча атрымаць, каб быць прафесіяналам, ён павінен шукаць самастойна, – дадаў міністр.

Дарэчы, у купалаўскага ўніверсітэта ёсць багаты вопыт: на базе абласной газеты “Гродзенская праўда”, абласнога і гарадскога тэлебачання адкрыты філіялы кафедры журналістыкі.

0W1A0577.JPG

Задалі міністру пытанне і пра тое, як сучаснай газеце ўтрымаць чытача.

– Газета – гэта сродак зносін рэдакцыі з чытачом. Каб аўдыторыя ў газеты была сталай, трэба ствараць матэрыялы, цікавыя чытачу. У прыватнасці, аналітычныя, падымаць тэмы актуальныя, казаць пра сур'ёзныя з'явы, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Газета павінна не інфармаваць, а расказваць, даваць ацэнку, прадстаўляць думку. Добрая ў гэтым сэнсе аўтарская калумністыка. Тады газета будзе цікавай.

0W1A0500.JPG
Фото Арцёма ТУРЛАЯ
Служба iнфармацыi «ГП»
Комментарии (0)