Фестиваль национальных культур 2018

Юныя гродзенкі – пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom”

15.05.2018.
З восені мінулага года ў краіне праходзіла акцыя “Чытаем па-беларуску з velcom”, арганізаваная сотавым аператарм падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Удзел у ёй прымалі вучні 7 – 8 класаў. Больш як дзве тысячы дзяцей з усёй Беларусі даслалі на адрас кампаніі відэазапісы, дзе яны чытаюць вершы. У тым ліку 305 – гэта таленавітыя жыхары Прынёмання. Пабачыць іх відэа можна ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #чытаемзvelcom. 30 з іх выйшлі ў фінал рэгіянальнага этапу, дзе і абралі пяцёрку самых таленавітых дэкламатараў, якім было даверана прадстаўляць Гродзеншчыну падчас фіналу конкурсу. Гэта вучаніцы гродзенскай гімназіі №1 імя Карскага Маліка Мірзаліева і Арына Баярчук, гімназіі №2 горада Гродна Анастасія Прымачок, вучаніца гродзенскай СШ №22 Марыя Новік і ашмянскай СШ №2 Ульяна Астрамовіч.

Адбыўся фінал сацыяльна-адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 35 фіналістаў прадставілі публіцы і журы творы беларускіх аўтараў.

10.jpg

Іх выступленне пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня журы конкурсу Уладзімір Ліпскі назваў сапраўдным святам беларускай мовы і культуры, адзначыўшы, што ўдзельнікі паказалі, наколькі важна захоўваць самую галоўную спадчыну – родную мову.

21.jpg

Члены журы конкурсу ацэньвалі арыгінальнасць выканання, артыстызм і эмацыянальнасць, звярталі пільную ўвагу на выразнасць чытання і дакладнасць, валоданне маўленнем. У выніку былі названы імёны пяці пераможцаў. Сярод іх – дзве гродзенкі: Маліка Мірзаліева і Марыя Новік. Яны ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад кампаніі “velcom”

23.jpg41.jpg
Таццяна Мастоўская
Комментарии (0)