Гродненщина - вчера и сегодня

Забавы на любы густ. Фестываль гульні правёў Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

02.12.2017.
Як адзначыла загадчык аддзела метадычнай работы цэнтра Святлана Маржала, вялікае свята гульні праводзіцца ў раёне ўжо трэці раз з мэтай актывізацыі творчай дзейнасці культарганізатараў, пошуку сучасных форм арганізацыі вольнага часу насельніцтва, папулярызацыі гульнёвага жанра, адраджэння і развіцця традыцыйных народных гульняў, выкарыстання іх ў сучасных дасугавых мерапрыемствах.

У фестывалі прынялі ўдзел установы культуры раёна, якія прадставілі 18 гульнёвых праграм рознага накірунку і тэматыкі: для дзяцей і дарослых, пазнавальныя і забаўльныя, тэматычныя, фальклорныя, тэатралізаваныя. Удзельнікі пастараліся распрацаваць новыя, арыгінальныя праекты, адметныя ад іншых. Напрыклад, цікавая праграма на фальклорнай аснове «Хлебам, соллю сустракаем, усіх у госці запрашаем» атрымалася ў работнікаў Раднікоўскага сельскага клуба. Ендрыхаўскі Дом культуры прадставіў гульнёвую праграму па восеньскіх святах народнага календара «Шлях да каравая». Дзіцячую праграму «Дзень нараджэння ў Мішкі» распрацавалі работнікі Краснасельскага Дома культуры, а іх калегі з Роскага ДК запрасілі ўсіх на «Дзень нараджэння Восені».

festival-igry.jpg

Лепшыя гульні будуць прадстаўлены на абласным фестывалі, які адбудзецца ў Воранава.

festival-igry02.jpgfestival-igry04.jpg
Ваўкавыская раённая газета "Наш час"
Комментарии (0)