Гродненщина - вчера и сегодня

На Воранаўшчыне прайшоў конкурс “Уладар сяла -2017”

13.08.2017,
Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект у гэтым годзе ГА “БРСМ” арганізоўвае ў дзясяты раз. Яго ўдзельнікамі становяцца маладыя сем’і з рэгіёнаў, якія паспяхова праходзяць раённыя і абласныя этапы спаборніцтваў. Учора вызначылася з удзельнікамі  Воранаўшчына.

Конкурс праходзіў у аграгарадку Больцішкі. Дзве маладыя сям’і з мацнейшых сельгаскаператываў спрачаліся за званне “Уладар сяла-2017”. КСУП “Доцішкі” прадстаўлялі Іван, Вольга, Арсеній і Раман Супрановічы, а КСУП “Больцішкі” – Сяргей, Наталля і Віялета Ярмаловічы (самага маленькага Косціка пакінулі дома з бабуляй). Удзельнікам належала вытрымаць пяць выпрабаванняў. Калі на вуліцы вышэй за 30 градусаў, распільваць бярвенне, калоць дровы, грузіць мяшкі з зернем нашмат складаней. Ды яшчэ і рабіць усё гэта на хуткасць пад наглядам журы і гледачоў! Куды прыемней мужчынам было завіхацца каля вады, якая праліваючыся прыемна ахалоджвала, ды бегчы са сваімі  каханымі на руках, моцна прытуліўшы да сябе.

IMG_5900.jpgIMG_5911.jpgIMG_5913.jpgIMG_5917.jpg

Прыемна было пазнаёміцца з маладымі сем’ямі, якія звязалі сваю прафесію і жыццё з вёскай, шчыра парадавацца за іх дабрабыт, сяброўскасць і згоду, якія яны захоўваюць у буднях, напоўненых нялёгкай руплівай працай.  

IMG_5921.jpgIMG_5928.jpgIMG_5963.jpgIMG_5944.jpgIMG_5989.jpgIMG_6008.jpgIMG_6023.jpgIMG_6066.jpgIMG_5870.jpg

За ўдзел і перамогу ў конкурсе сем’і атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама, профсаюза працаўнікоў АПК, КСУП “Доцішкі” і “Больцішкі”. Па колькасці балаў Супрановічы крыху абышлі сваіх супернікаў, атрымаўшы перамогу. Ім належыць прадоўжыць барацьбу ўжо на абласным этапе, да якога яшчэ ёсць час падрыхтавацца.
Фото аўтара
Вольга ВАРАБ’ЁВА, "Воранаўская газета"
Комментарии (0)