Гродненщина - вчера и сегодня

Каменныя скульптуры ад студэнтаў акадэміі мастацтваў з'явяцца ў мікрараёнах Гродна

02.08.2017.
Практыка студэнтаў Беларускай  дзяржаўнай акадэміі  мастацтваў у  Гродна завяршылася перадачай гораду скульптурных кампазіцый. Іх тэматыка навеяна кінастужкамі, якія здымалі ў розныя гады ў нашым горадзе, у тым ліку фільма па раману Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Сем студэнтаў і выпускнікоў акадэміі з дацэнтам кафедры скульптуры Сяргеем Логвіным упершыню працавалі  на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе  ААТ “Будоўля” ў Пушкарах. Ім для работы прывезлі валуны і камяні з палёў Гродзенскага раёна, а таксама выдзелілі адыходы вытворчасці камнеапрацоўчага завода – камяні з Карэліі і Польшы. Працы студэнтаў акадэміі будуць устаноўлены ў новых мікрараёнах горада.

DPP_29871.JPG

- Мы ўжо шмат гадоў праводзім на базе завода розныя пленэры, прадастаўляем месца, зыходныя матэрыялы,  інструмент і абсталяванне скульптарам, - распавядае дырэктар ААТ “Будоўля” Павел Бузук. – Цяпер абсталёўваем пляцоўку і навес, дзе ў любое надвор”е могуць працаваць скульптары ці практыкавацца студэнты акадэміі мастацтваў.

Раней на гэтым прадпрыемстве працавалі вядомыя скульптары Гродзеншчыны і Беларусі. У выніку з'явіліся скульптурныя кампазіцыі у парках Жылібера і Каложскім, памятны знак на Кургане Славы, на месцы Фары Вітаўта ў Гродна,  у Жыровіцкім манастыры, санаторыі “Азёрны” і іншыя. 

DPP_29869.JPGDPP_29872.JPG
Фото Міхаіла ІСАЧАНКІ
Мікалай ШЛЫК
Комментарии (0)