Гродненщина - вчера и сегодня

У Смаргоні прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Алена Меляшкевіч

06.09.2017,
5 верасня ў кабінеце старшыні Смаргонскага райвыканкама асабісты прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Меляшкевіч.

Прыём доўжыўся больш за чатыры гадзіны замест запланаваных дзвюх. Алена Аляксандраўна ўважліва выслухала ўсіх наведвальнікаў і прыняла канкрэтныя рашэнні.

Было адзначана, што Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на кантролі звароты грамадзян, падчас выязных прыёмаў вывучаюцца праблемы рэгіёнаў Беларусі, іх вырашэнне органамі мясцовай улады. У неабходных выпадках да справы падключаюцца рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы.

Большасць пытанняў, з якімі людзі звярнуліся ў райвыканкам, узятыя на кантроль да канчатковага іх вырашэння, у тым ліку старшынёй раённага выканаўчага камітэта. “Усё, што рэальна выканаць у рамках заканадаўства , з улікам фінансавання, будзе выканана”, - падкрэсліла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Алена Меляшкевіч.

Фото аўтара
Юрый ЯНУШКЕВІЧ, "Светлы шлях"
Комментарии (0)