Гродненщина - вчера и сегодня

У рэжыме нон-стоп пачаў працаваць пункт пропуску “Лоша – Шумскас”

17.02.2017.
У 8 гадзін раніцы 17 лютага ў Астравецкім раёне ў статусе міжнароднага стаў працаваць спрошчаны пункт пропуску “Лоша-Шумскас” –  гэта значыць, што цяпер на гэтым участку беларуска-літоўскай мяжы змогуць перасякаць граніцу грамадзяне ўсіх краін у кругласутачным рэжыме.

З 15 снежня 2015 года на працягу месяца тут праходзіў эксперымент, які пацвердзіў, што адкрыццё яшчэ аднаго  міжнароднага пункта пропуску палепшыць сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы і будзе карыстацца попытам у грамадзян розных краін. Падчас эксперыменту пункт пропуску працаваў не ў кругласутачным рэжыме. З 17 лютага пропуск легкавых аўтамабіляў вядзецца на працягу сутак. І толькі за першую гадзіну працы міжнароднага пункта яго перасеклі ў абодвух накірунках 8 аўтамабіляў.
–    Перасякаць мяжу праз пункт пропуску “Лоша-Шумскас” даводзіцца часта, –  расказаў госць з Літвы Іван Малышка. –  Я нарадзіўся  на Астравеччыне, у Градаўшчызне, цяпер жыву ў Шумску, – і магчымасць наведаць радзіму, а потым вярнуцца ў Літву ў любы час, мяне ўзрадавала.

1.jpg
Міжнародны аўтамабільны пункт пропуску “Лоша-Шумскас” стаў трэцім міжнародным у Астравецкім раёне: яшчэ адзін аўтамабільны знаходзіцца ў Катлоўцы, чыгуначны – у Гудагаі.
"Астравецкая праўда"
Комментарии (0)