Гродненщина - вчера и сегодня

У рэдакцыю нашай газеты паступіў калектыўны зварот каталіцкіх вернікаў Гродзеншчыны да біскупа А.Кашкевіча і арцыбіскупа Т.Кандрусевіча

18.05.2017.
Вернікі звяртаюцца да біскупа А.Кашкевіча і арцыбіскупа Т.Кандрусевіча з просьбай не дапусціць штучнага дзялення вернікаў на тых, хто выкарыстоўвае на службах беларускую мову, і тых, хто польскую, спыніць ганенне беларускамоўных святароў з боку асобных грамадскіх актывістаў і нарэшце стаць Касцёлам, незалежным ад знешняга ўплыву.
Прыводзім тэкст звароту (з захаваннем аўтарскай пунктуацыі і арфаграфіі):

“Хвала Хрысту! Паважаны наш арцыбіскуп Кандрусевіч! Мы ўдзячныя Богу за тое, што ў нас ёсць Вы.
Вы наш Пастыр. Дзякуем Вам за Ваш прыклад у малітве , за Вашыя словы, якімі нас навучаеце і высвятляеце Божае Пісанне. Мы ўдзячныя за нашых Ксяндзоў, якія шмат працуюць, каб мы станавіліся бліжэй да Бога.

Мы звяртаемся да Вас як да нашага Айца!

Прабачце, што мы пішам Вам пра нашыя перажыванні, але ж кожнае дзіця шукае абароны ў бацькоў.
Мы абураныя дзеяннямі спадарыні Анжалікі Борыс, чаму яна спрабуе навязаць свае жаданні Касцёлу і спрабуе кіраваць, выстаўляючы нашага біскупа у такім брыдкім святле перад Польшчай.

Вы напэўна ведаеце, што ў студзені пры правядзенні навагодняга мерапрыемства ў касцёле Нараджэння Панны Марыі аг. Кемелішкі перад прыхаджанамі негатыўна ацаніла правядзенне службы ксяндзом Паўлам Гарадзейчыкам на беларускай мове, абвінаваціла яго ў нацыяналістычных поглядах. Падвергла крытыцы нашага біскупа за малую, на яе думку, колькасць службаў на польскай мове ў касцёлах!

А колькі яшчэ такіх выпадкаў, колькі яшчэ бруду яна вылье на нас???

Чаму гэтая жанчына дазваляе сабе такія нападкі на Касцёл. Хто ёй даў права вырашаць, на якой мове МЫ павінны маліцца, хто яе надзяліў паўнамоцтвамі асуджаць нашага біскупа і абзываць нашых Ксяндзоў?

Мы лічым, што гэты чалавек уносіць разлад у нашы сем’і, у наша грамадства і НАШ Касцёл.

Ніхто не мае права асуджаць нас за тое, на якой мове мы молімся, ніхто не можа забараніць нам разумець Божае Слова і жыць ім. Мы ніколі не забудзем той велізарнай дапамогі, якую аказаў і працягвае аказваць Касцёл Польшчы нам, але мы ж не стаім на месцы, НАШ Касцёл таксама развіваецца.

Мы маліліся і будзем маліцца так як навучылі нас нашы Ксяндзы і нашы бабулі, мы гэтак жа вучым нашых дзяцей, але мы хочам, каб яны разумелі, пра што моляцца, а не проста прагаворвалі завучаныя словы.

Таму просім Вас не толькі выслухаць, але і абараніць нас ад гэтай Пані.

Вы неаднаразова заклікалі ўсіх у дыялогу вырашаць пытанні.
Таму накіроўваем наш зварот у Ваш адрас, а таксама ў адрас яго светласці апостальскага нунцыя Габара Пінтэра і біскупа Кашкевіча.

З малітвай і глыбокай павагай, вашы вернікі Гродзенскай дыяцэзіі!”
Публікуем гэты зварот, каб пачуць ваша меркаванне
Комментарии (0)
Михаил 18.05.2017 в 19:29
Убежден, что белорусы имеют полное право на службы на белорусском языке.
Ответить
Серафим 18.05.2017 в 19:54
Точка кипения достигнута. Видать эта пани Борис довела верующих своим рвением и активной деятельностью.
Ответить
Чытач 18.05.2017 в 19:59
Цiкава, чаму гэта жанчына думае, што малiцца па-беларуску у Беларусi гэта нацыяналiстычныя погляды
Ответить
Серафим 18.05.2017 в 20:42
Цитата
Чытач пишет:
Цiкава, чаму гэта жанчына думае, што малiцца па-беларуску у Беларусi гэта нацыяналiстычныя погляды
Всё просто до безобразия и сложно одновременно. Просто в том, что денежки если не текут, то капают в карман Борис, а сложность заключается в том, что лавэ надо отрабатывать в угоду своим хозяевам. Вот пани и старается!
Ответить
Серафим 18.05.2017 в 22:09
Был на крещении ребёнка в касцёле в Гродно на Кабяка. Ксёнз сразу спросил на каком языке читать, т.е. предоставил выбор. Выбрали белорусский. В больших населённых пунктах конфликта языков нет и раскачать эту проблему не возможно. Вместе с тем в деревнях, типо той , что описана в статье, ещё можно поупираться, сто Борис и иже с ней делают, хотя они уже ничего не сделают. Здесь два варианта: либо играй по-правилам и уважай мнение местных, либо "давай досвиданья".
Ответить
Чытач 18.05.2017 в 22:12
Хтось цi працай грошы зарабляе, а хтось цi вось так, адпрацоувае
Ответить
Ядвига Ивановна 18.05.2017 в 22:38
Наша Гродненщина многонациональная. В Гродно в каждой многоэтажке живут и белорусы, и русские, и поляки, и другие национальности, и все мы дружим и общаемся по-соседски. Такой замечательный фестиваль национальных культур проходит в нашем городе. Но кому-то очень хочется раскачать лодку. Зря стараются - не выйдет.
Ответить
из гродно 18.05.2017 в 22:41
... Ніхто не мае права асуджаць нас за тое, на якой мове мы молімся, ніхто не можа забараніць нам разумець Божае Слова і жыць ім. ....

оказывается - она может запретить, или попытаться это сделать. и она, наверно, считает
, что имеет право обсуждать тему белорусского языка в таком тоне. Она думает, что может вносить смуту. Пусть бы попробовала в Польше сказать что ксендз не правильно службу отслужил или не на том языке - быстро ей бы объяснили ху из ху
Ответить
из гродно 18.05.2017 в 22:48
Цитата
Ядвига Ивановна пишет:
.... Но кому-то очень хочется раскачать лодку. Зря стараются - не выйдет.
раскачать - не раскачать, а вот в очередной раз Анжеле громко заявить о себе - так это уже пройденный этап - бабосики отрабатывать надо ведь. А то, что не выйдет - так это ясно как Божий день
Ответить