ДАІ вобласці ўзмоцніць кантроль за веласіпедыстамі і матацыклістамі

ДАІ вобласці ўзмоцніць кантроль за веласіпедыстамі і матацыклістамі

У ДАІ канстатуюць высокі ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў двухколавага транспарту. З пачатку года інспектары зафіксавалі больш за 1,5 тысячы парушэнняў правіл матацыклістамі, і больш як 2,3 тысячы - веласіпедыстамі.

Рэгіянальная мэтавая аперацыя «Матацыкліст і веласіпедыст, будзь уважлівы!» працягнецца да 13 жніўня. Падчас яе правядзення ўдзельнікам дарожнага руху інспектары ДАІ растлумачаць правілы паводзін на дарогах, – расказаў старшы інспектар упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

У перадвыхадныя і выхадныя дні маршруты патрулявання нарадаў ДПС пройдуць паблізу месцаў масавага адпачынку, правядзення забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў. Будуць выкарыстаны ўсе формы кантролю. ДАІ праверыць, як веласіпедысты выконваюць правілы перасячэння пешаходнага пераходу і пазначаюць сваю прысутнасць на дарогах у цёмны час сутак.

Даведачна

У першым паўгоддзі па віне матацыклістаў адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і 9 атрымалі раненні.

Редакция газеты «Гродненская правда»