У Шчучыне спецыялісты занальнага інстытута раслінаводства будуць праводзіць маніторынг палеткаў на квадрацыклах

Нядаўна на “ўзбраенні” спецыялістаў Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі з’явіліся 4 квадрацыклы высокай праходнасці, якія дапамогуць навукоўцам аператыўна праводзіць маніторынг палеткаў, паведамляе "Дзянніца".
Сярод тых, хто паспяхова асвоіў кіраванне квадрацыклам, – навуковы супрацоўнік Вольга Міхайлаўна Ануфрык.
– Для гэтага мне спатрэбіўся ўсяго тыдзень, і не на якую катэгорыю здаваць не трэба, – зазначае Вольга Міхайлаўна. – Катацца на квадрацыкле не складаней, чым на веласіпедзе. Тут усталявана каробка-варыятар з дзвюма перадачамі: “уперад” і “назад”. Дастаткова выціснуць газ, і машына паслухмяна рухаецца ў зададзеным напрамку. Квадрацыкл выдатна пераадольвае гравійныя дарогі нават пасля дажджу, а шырокія колы не прымінаюць пасевы на палях. Расход бензіну на 100 кіламетраў складае 7 літраў. Гэта не так мала, але затое аператыўнасць маніторынгу палеткаў павялічылася ў разы.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!