У абноўленым доміку Элізы Ажэшкі адкрыўся суперсучасны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр

У абноўленым доміку Элізы Ажэшкі адкрыўся суперсучасны інфармацыйна-адукацыйны цэнтр

Як рассказала дырэктар абласной бібліятэкі Лідзія Мальцава, праводзячы экскурсію па абноўленых памяшканнях доміка Ажэшкі, створаны цэнтр забяспечаны 18 сучаснымі камп’ютэрамі, прынтэрамі, у тым ліку і каляровымі, ксераксамі, сканэрам, дыяпраектарам з экранам, шматфункцыянальнымі апаратамі. Створаны 10 аўтаматызаваных рабочых месцаў для чытачоў, што забяспечыць ім доступ у Інтэрнэт, да электронных каталогаў буйнейшых бібліятэк краіны, а таксама да электронных баз дадзеных, створаных супрацоўнікамі абласной бібліятэкі. Два працоўных месцы абсталяваны для работы карыстальнікаў з парушэннямі зроку. Ёсць зала для правядзення лекцый, семінараў, канферэнцый. Працуюць курсы па вывучэнню замежных моў, плануецца адкрыццё курсаў па вывучэнню навыкаў валодання камп’ютэрнай тэхнікай

     На рэканструкцыю і аснашчэнне будынка, у якім размешчаны юнацкі філіял і аддзел выданняў на замежных мовах абласной бібліятэкі, абласныя ўлады выдаткавалі амаль 1,3 мільярда рублёў. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць важнай падзеяй у жыцці горада назваў менавіта адкрыццё тут інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра. Ён выказаў упэўненасць, што моладзь хутка ацэніць цудоўныя магчымасці для самаадукацыі і будзе актыўна папаўняць і паглыбляць свае веды.
    Начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Аляксандр Лойка зазначыў:
    – У вобласці зараз працуюць 20 інфармацыйна-адукацыйных цэнтраў, яшчэ 10 плануецца адкрыць. Што тычыцца рэканструкцыі доміка Ажэшкі, мадэрнізацыі ўсіх памяшканняў юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, то гэта праца выканана ў межах дзяржаўных праграмм. Асаблівая падзяка – старшыні аблвыканкама Уладзіміру Ягоравічу Саўчанка.
    
    Універсальны фонд юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах складае 93 тысячы экзэмпляраў. Гэта кнігі, часопісы, відэа- і аўдыёкасеты, кампакт-дыскі і іншыя дакументы на беларускай, рускай і 37 замежных мовах свету. У калекцыі каштоўных кніг – прыжыццёвыя выданні Ажэшкі, Сянкевіча, Пруса, Славацкага, Дзікенса, Дзюма, Эліота.
    
    Як рассказала дырэктар абласной бібліятэкі Лідзія Мальцава, праводзячы экскурсію па абноўленых памяшканнях доміка Ажэшкі, створаны цэнтр забяспечаны 18 сучаснымі камп’ютэрамі, прынтэрамі, у тым ліку і каляровымі, ксераксамі, сканэрам, дыяпраектарам з экранам, шматфункцыянальнымі апаратамі. Створаны 10 аўтаматызаваных рабочых месцаў для чытачоў, што забяспечыць ім доступ у Інтэрнэт, да электронных каталогаў буйнейшых бібліятэк краіны, а таксама да электронных баз дадзеных, створаных супрацоўнікамі абласной бібліятэкі. Два працоўных месцы абсталяваны для работы карыстальнікаў з парушэннямі зроку. Ёсць зала для правядзення лекцый, семінараў, канферэнцый. Працуюць курсы па вывучэнню замежных моў, плануецца адкрыццё курсаў па вывучэнню навыкаў валодання камп’ютэрнай тэхнікай.
    
Жанна ЯНЧЭЎСКАЯ
Редакция газеты «Гродненская правда»