Дзень пісьменства прайшоў у Смаргоні
16:32 08 Сентября 2009
Калі 6 верасня, па задумках арганізатараў Дня беларускага пісьменства, меркавалася як дзень святочны, то субота напярэдадні была больш дзелавой. У гэты дзень у горадзе прайшлі дзве значныя падзеі, якія пацвердзілі і значэнне Смаргоні як цэнтра беларускай духоўнасці, і міжнародны аўтарытэт нашага свята і беларускай літаратуры