Ордэнам Маці ўзнагароджаны 7 жанчын Гродзенскай вобласці

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 7 жанчын Гродзенскай вобласці

Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Узнагароды ўручаны за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей:

Жукоўскай  Алене Вiктараўне – пераплётчыку дзяржаўнай установы культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”; 

Клімовіч Ганне Станіславаўне – сацыяльнаму работніку дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна”;

Крэнь Надзее Леанідаўне – укладчыку-ўпакоўшчыку гандлёвага цэнтра замежнага ўнітарнага вытворча-камерцыйнага прадпрыемства “БелВілсдэн”; 

Радзіон Валянціне Міхайлаўне – хатняй гаспадыне, в. Новая Галынка Зэльвенская раёна; 

Фаміне Надзее Уладзіміраўне – хатняй гаспадыне, г. Слонім;  

Юрэвіч Ганне Іванаўне – работніце Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; 

Януль Наталле Міхайлаўне – брыгадзіру малочнатаварнай фермы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Галынка” Зэльвенскага раёна.