Увага: конкурс

Увага: конкурс

Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў упраўленне культуры аблвыканкама і абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага абвясцілі літаратурны конкурс «Песнярам роднай зямлі…». Мэту прадвызначыць нескладана – ушанаванне памяці паэтаў, папулярызацыя беларускай літаратуры

У моладзі Гродзеншчыны ёсць магчымасць рыфмаваным або празаічным радком расказаць аб сваёй любові да Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў упраўленне культуры аблвыканкама і абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага абвясцілі літаратурны конкурс «Песнярам роднай зямлі…». Мэту прадвызначыць нескладана – ушанаванне памяці паэтаў, папулярызацыя беларускай літаратуры. А вось каб заявіць пра сябе, трэба прыкласці намаганні. Так, журы чакае высокамастацкія, арыгінальныя, самастойна выкананыя працы на беларускай мове. Кожны ўдзельнік можа прапанаваць верш, прысвечаны Я.Купалу ці Я. Коласу, эсэ аб іх жыцці і дзейнасці, водгук на творы аднаго з песняроў Беларусі. Паспрабаваць сілы ёсць магчымасць як у школьнікаў 9–11 класаў, так і ў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, іншай моладзі.

Конкурсныя работы (з указаннем намінацыі) да 10 верасня 2012 года дасылаюцца на адрас: г. Гродна, вул. Замкавая, 20, ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага» (з паметкай «На літаратурны конкурс»). У лісце абавязкова ўказваць імя і прозвішча, узрост, месца вучобы альбо працы, адрас і кантактныя тэлефоны канкурсанта.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Нацыянальны гонар Беларусі», прымеркаванай да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.