150 канвертаў для кніг і 20 метраў пакавальнай паперы. У OldCity прайшоў таямнічы буккросінг «Спатканне з кнігай наўслеп». OZ паведаміў «Гродзенскай праўдзе» пра цікавыя дэталі і вынікі акцыі

150 канвертаў для кніг і 20 метраў пакавальнай паперы. У OldCity прайшоў таямнічы буккросінг «Спатканне з кнігай наўслеп». OZ паведаміў «Гродзенскай праўдзе» пра цікавыя дэталі і вынікі акцыі

«Спатканне з кнігай наўслеп» – буккросінг не звычайны, а таямнічы.

У час развіцця сацыяльных сетак, звязанага з абменам інфармацыяй паміж людзьмі  інфармацыяй, усё большую папулярнасць набывае такая з’ява, як буккросінг. Гэта грамядзянскі рух, сутнасцю якога з’яўляецца вольнае перамяшчэнне кнігі ад чалавека да чалавека. Менавіта такую акцыю ладзіла кампанія OZ у гандлёвым цэнтры OldCity з 10 па 12 верасня.

– «Спатканне з кнігай наўслеп» – буккросінг не звычайны, а таямнічы. Сэнс нашай акцыі ў тым, каб абмен праходзіў па апісанні, а не па вокладцы, таму мы ўнеслі некаторыя карэктывы, – падзялілася прадстаўнца OZ. – Вы прыносіце сваю кнігу, прыдумваеце да яе анатацыю і здаяце – мы запакоўваем і кладзем да астатніх, пакуль яна не знойдзе новага чытача. У сваю чаргу, замест сваёй, вы выбіраеце іншую кнігу.

IMG_2940.jpgIMG_2981.jpgIMG_2912.jpg

Акцыя мела некалькі правілаў. Так, кніга павінна была быць у добрым стане і не ранейшага, чым 2010 года выдання. Да ўдзелу ў «спатканні» прымалася ўся мастацкая літаратура, але за выключэннем дзіцячых кніг, зборнікаў паэзіі, а таксама цыклаў раманаў, калі толькі гэта не першая частка з цыкла. Прынесці і забраць можно было толькі адзін экзэмпляр. Анатацыя да кнігі павінна была быць інфарматыўнай, але кароткай, намякаць, але не называць імя аўтара.

IMG-694af9f75d3bfac1e9468fa65f1cca72-V.jpgIMG-1143a01dafe3d83343e28be376aebaf9-V.jpgIMG-783836e5e326df60f2077d16bae080e4-V.jpg

Па словах прадстаўнікоў кампаніі OZ, на таямнічы буккросінг гродзенцы часцей за ўсё прыносілі класічную мастацкую літаратуру, філасофскія творы, фэнтэзі, дэтэктывы, раманы пра каханне і прыгодніцкія раманы розных гадоў. За дні правядзення акцыі было шмат наведвальнікаў. Буккросінг выклікаў цікаваць і ў дарослых жанчын і мужчын, і ў студэнтаў, і ў падлеткаў. Асабліва часта абмяняць кнігі прыходзілі пары і маладыя бацькі з дзеткамі. Варта адзначыць, што некаторыя ўдзельнікі акцыі ўкладалі ў кнігу паштоўку або ліст са звесткамі пра сябе, добрымі словамі і пажаданнямі будучаму гаспадару кнігі.  

IMG_8365.JPGIMG_8363.JPG

– Пікавым днём для мерапрыемства стала нядзеля – да акцыі далучылася больш за 80 чалавек, – дадала прадстаўніца кампаніі. – У цэлым за тры дні мы выкарысталі 150 тэматычных канвертаў для кніг, 20 метраў пакавальнай паперы і 33 метры скотча. Але галоўным вынікам акцыі сталі, канечне, яскравыя эмоцыі яе ўдзельнікаў!

IMG_8371.JPGIMG_8357.JPG

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»