175-годдзе з дня нараджэння Элізы Ажэшкі святкалі ў Гродна
9 чэрвеня 2016 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 175-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі.
У першай палове дня ў Доміку Элізы Ажэшкі гучалі даклады ўдзельнікаў Міжнародных Ажэшкаўскіх чытанняў. Навукоўцы, гісторыкі, літаратуразнаўцы, бібліятэкары дзяліліся сваімі знаходкамі ў працэсе даследвання матэрыялаў жыцця і творчасці знакамітай пісьменніцы.
Праграма мерапрыемстваў уключала і свята для дзяцей-сірот. Сваім маленькім гасцям “Эліза Ажэшка” зрабіла невялічкія падарункі.
Урачыста прайшла прэзентацыя маркіраванага канверта, прысвечанага юбілею пісьменніцы, падрыхтаванага РУП “Белпошта”.
Абласная акцыя “Чытаем разам” (творы Элізы Ажэшкі) праходзіла ў Швейцарскай даліне каля Доміка. Творы пісьменніцы гучалі на беларускай, польскай, рускай і нямецкай мовах. Урыўкі з раманаў Э.Ажэшкі прачыталі Клімовіч Алена Віктараўна, начальнік упраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Мельячэнка Мікалай Мікалаевіч, дырэктар РУП “Радыётэлецэнтр” радыёкампаніі Гродна. Да чытанняў далучылася і сама “пані Эліза” – прачытала легенду пра Яна і Цэцылію з рамана “Над Нёманам”.
Завяршыліся святочныя мерапрыемствы ўскладаннем кветак да помніка Элізе Ажэшцы.