Фестываль кветак адбыўся ў Жалудку
Сёмы рэгіянальны фестываль кветак, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году гасціннасці, сабраў у г.п. Жалудок багата ўдзельнікаў і гасцей з усяе Беларусі і нават замежжа. Традыцыйна тут выбралі самую прыгожую сядзібу, фларыстычную кампазіцыю, букет, касцюм з жывых кветак.
Кветкавая феерыя захапіла ўсіх – ад малога да старога. Стваральнікі кампазіцый, касцюмаў і падвор’яў, народныя майстры здзіўлялі сваёй фантазіяй і арыгінальнасцю.
Кветкавае дэфіле, майстар-класы ад народных майстроў, прэзентацыя турыстычных паслуг і аграсядзібаў, выстава-продаж этнаграфічных вырабаў і сустрэчы кветкаводаў – усё гэта выклікала самыя цёплыя ўражанні. Жадаючыя пабывалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх і касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Фестываль, як заўжды, атрымаўся вельмі прыгожым.