Васіль Быкаў: знаёмы і незнаёмы
Дзевятыя Гарадзенскія навуковыя чытанні прайшлі ў рамках тыдня беларускага пісьменства і друку і былі прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Пройдзе час, і ў кніжным свеце з‘явіцца яшчэ адно выданне – зборнік пра Народнага пісьменніка БССР, які шмат гадоў, самых плённых у творчасці, жыў і працаваў у Гродне. Гэта будзе калектыўнае эсэ, напісанае навукоўцамі, пісьменнікамі, журналістамі, архівістамі, грамадскімі дзеячамі. Яно застанецца нашчадкам на доўгія гады і будзе дапаўненнем да біяграфіі чалавека, творчасць якога ведаем са школьнай парты.
Як адзначыла ў прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Лідзія Мальцава, кнігі пісьменніка вельмі папулярныя сярод чытачоў. І не толькі ўсе выданні твораў Васіля Быкава можна знайсці на паліцах. У картатэцы бібліятэкі захоўваецца паўтары тысячы артыкулаў пра пісьменніка, якія надрукаваны ў часопісах і газетах.
Дэталёва прааналізавалі творчасць пісьменніка, часам, у нечаканых аспектах, вядомыя навукоўцы ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, Ігар Жук, Ала Петрушкевіч, Алена Руцкая, Святлана Тарасава і іншыя іх калегі. Вельмі цікавым і ўражлівым быў расказ гродзенца, краязнаўцы, былога карэспандэнта газеты «Звязда» Вітольда Іваноўскага пра Васіля Быкава ў сяброўскім асяроддзі: як трапна ён умеў экспромтам скласці анекдот пра сябра ці намаляваць карыкатуру, якім простым, сціплым і інтэлігентным быў у жыцці, як клапаціўся пра маладых аўтараў.
Пра самакрытычнасць Васіля Быкава і іншыя асаблівасці яго характару і біяграфіі гаварыла пісьменніца Ірына Шатыронак.
З Польшчы на навуковыя чытанні прыехала група пісьменнікаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў. Цёплыя словы пра любімага з дзяцінства беларускага пісьменніка гаварыла Юлія Рубіна – другі сакратар пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы, намеснік дырэктара беларускага Цэнтра культуры пры пасольстве. Паэт, перакладчык, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Польшчы Віктар Швед нагадаў пра сваё знаёмства з Васілём Быкавым у 1992 годзе, калі вядомы беларускі пісьменнік у складзе дзяржаўнай дэлегацыі прыязджаў у Варшаву, дзе быў падпісаны дагавор аб добрасуседскіх адносінах, сустракаўся з беларусамі Беласточчыны.
Аўтар гэтых радкоў расказала пра Васіля Быкава як журналіста і літаратурнага кансультанта, пра пачатак яго пісьменніцкага шляху менавіта ў «Гродзенскай праўдзе», пра экспазіцыі ў музеі рэдакцыі, прысвечаныя былому супрацоўніку, Народнаму пісьменніку.
Шмат новага пра Васіля Быкава даведаліся ўдзельнікі чытанняў з выступленняў супрацоўнікаў музеяў, архіваў, бібліятэк. Прагучалі і прапановы, цалкам падтрыманыя ўдзельнікамі чытанняў: кандыдат гістарычных навук Віталь Карнялюк гаварыў аб неабходнасці адкрыцця ў Гродне новага турыстычнага маршрута па месцах, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў. А прафесар Святлана Куль-Сяльверстава выказалася аб стварэнні сталага музея Васіля Быкава, каб захаваць для нашчадкаў тое, што сабрана прыхільнікамі творчасці пісьменніка.
Удзельнікі быкаўскіх чытанняў мелі магчымасць паглядзець кадры, якія ў свой час былі зняты гродзенскімі тэлеаператарамі на розных мерапрыемствах з удзелам Васіля Быкава. Яны захаваліся ў архівах абласной тэлестудыі, а зараз сталі відэастужкай пра гродзенскі перыяд жыцця пісьменніка. Уразіла змястоўная выстава «Мужнасць сапраўднага таленту», падрыхтаваная супрацоўнікамі абласной бібліятэкі да 90-годдзя Васіля Быкава, да якой падыходзілі і падыходзілі госці і чытачы…