“Немэнскія імправізацыі” адбыліся ў Васілішках
Традыцыйнае свята «Зноў гучаць Музыкі спевы” на радзіме легендарнага музыканта Чэслава Немэна падарыла незабыўную сустрэчу з сусветна вядомым польскім джазавым калектывам Артура Дуткевіча.
Тры выбітныя музыканты ў святле пражэктараў на фоне агромністага партрэта Чэслава Немэна – Артур Дуткевіч, Міхал Бараньскі і Лукаш Жыта расказалі агульную гісторыю чалавечай любві. Гледачы шчырымі апладысментамі сустракалі імправізацыі на хіты Чэслава Немэна “Пад Папугаямі”, “Успаміны”, “Сон пра Варшаву”, “Аднаго сэрца”, “Ці яшчэ мяне памятаеш” і сачылі за нараджэннем новай музыкі.
– Я заўжды марыў пабываць на радзіме свайго куміра, яго творчасць стала свайго роду пропускам у свет джазавай музыкі і з’яўляецца натхненнем для мяне. У 2009 годзе мы запісалі альбом пад назвай “Немэн – імправізацыі”, у 2011-м выступілі з ім у Мінску. Але вельмі хацелася, каб імправізацыі прагучалі менавіта на радзіме Чэслава Немэна. Скарыстаўшыся нагодай (у Мінску ў Белдзяржфілармоніі трыа прэзентавала новы альбом “Prana”, а ўсяго музыкант запісаў іх шэсць – заўвага аўтара), мы прыехалі сюды, – гаворыць Артур Дуткевіч.
Разам з землякамі Чэслава Немэна цудоўныя джазавыя інтэрпрэтацыі на тэмы твораў знакамітага польскага музыканта з беларускімі каранямі слухалі консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Веслаў Раманоўскі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі са сталіцы, выкладчыкі Белдзяржкансерваторыі і Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў, група моладзі з Польшчы.
– Я лічу гонарам, што васілішкаўская зямля стала той крыніцай, якая натхняла на творчасць знакамітага Чэслава Немэна, што цяпер сюды здалёк едуць прыхільнікі яго таленту, – вітала прысутных намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганна Хвядзюк. – Творчасць нашага славутага зямляка аб’ядноўвае пакаленні і нацыі…
А старшыня папячыцельскага савета клуба-музея Вера Савіна – аўтар фільма “Гэты дзіўны свет” пра дзяцінства Чэслава Немэна – не без гонару падкрэсліла, што музей у Старых Васілішках з’яўляецца ўнікальным.
Імпрэзу, прысвечаную 75-годдзю з Дня народзінаў знакамітага музыканта, спевака і кампазітара Чэслава Немэна, на радзіме музыканта арганізавалі Польскі інстытут у Мінску, Шчучынскі райвыканкам, Васілішкаўскі сельскі Савет, клуб-музей Чэслава Немэна і Васілішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Фота аўтара