Прэзентацыя кніг гродзенскіх аўтараў пройдзе на Свяце беларускага пісьменства

Прэзентацыя кніг гродзенскіх аўтараў пройдзе на Свяце беларускага пісьменства

Галоўная дзеючая асоба Дня беларускага пісьменства,які сёлета прымае Шчучыншчына, – яе вялікасць Кніга. І, канешне, самі пісьменнікі. Як рыхтуюцца да свята ў абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі,
з якімі набыткамі да Яго падышлі, мы запыталі ў старшыні пісьменніцкай
арганізацыі Людмілы КЕБІЧ.

– Свята будзе доўжыцца два дні, і кожны – вельмі насычаны. У першы дзень урачыста адкрыецца пасля капітальнага рамонту раённая бібліятэка, якая носіць імя Цёткі. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі падарунак – невялічкую, каля трыццаці выданняў, бібліятэчку кніг пісьменнікаў Гродзеншчыны. 
Нашы пісьменнікі прымуць уд¬зел у “круглым стале” “Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства”, да якога запрошаны творцы з Беларусі і замежжа. У гэты ж дзень у гарадской гімназіі пройдуць навуковыя чытанні “Асоба Цёткі ў жыцці і творчасці”, на якіх выступіць у тым ліку і даследчык спадчыны Цёткі Аліна Сабуць, дацэнт, кандыдат філалагічных навук, выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы. 
Мяркую, вялікі інтарэс у шчучынцаў і гасцей свята выкліча творчая ве¬чарына з удзелам пісьменнікаў з Мінска. Са сцэны прагучаць вершы ў выкананні аўтараў. 
– Кожнае свята слова – гэта і прэзентацыя цікавых выданняў і кніжных навінак. Ці важкія гэтыя набыткі ў пісьменнікаў Гродзеншчыны? 
– Толькі ў гэтым годзе ў нашых творцаў выйшлі 12 асабістых кніг. Так¬сама напярэдадні свята быў выдадзе¬ны калектыўны зборнік “На прасторах любай Беларусі”, які пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская энцыклапе¬дыя імя Петруся Броўкі”. У “Мастацкай літаратуры” выйшлі калектыўныя зборнікі аповесцяў і апавяданняў з серыі “Вера, На-дзея, Любоў” “Пад зоркай кахання” і “Шчучыншчына літаратурная”, які склалі творы аўтараў родам са Шчучыншчыны. Яшчэ два зборнікі былі надрукаваны ў Гродзенскай абласной друкарні: “Лю¬блю цябе, мая старонка” (да юбілею Ваўкавыскага раёна) і “У прыгаршчах Айчыны”. У апошні, дарэчы, увайшлі творы фіналістаў другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі, якім крышачку не хапіла да перамогі. Аднак асаблівую важкасць кнізе на¬дае тое, што яе першая частка – гэта факсімільнае выданне “Першага чытання для дзетак беларусаў” Цёткі. 
Усе гэтыя кнігі, а таксама шмат іншых, будуць прэзентавацца на свяце. 
– Сёлетні Дзень беларускага пісьменства адметны яшчэ і тым, што ўпершыню буд¬зе ўручацца Нацыянальная прэмія ў галіне літаратуры. Як думаеце, у гродзенскіх аўтараў ёсць шансы яе атрымаць? 
– Вельмі спадзяёмся, што нехта з гродзенцаў стане яе лаўрэатам. Аднак інтрыга захаваецца да самага свята, і імёны пераможцаў кон¬курсу ўпершыню прагучаць на Дні пісьменства. 
– У праграме свята ёсць некалькі імпрэз, падчас якіх будуць узнагароджаны пісьменнікі. 
– Так, і пра некаторыя мы можам гаварыць ужо сёння. Напрыклад, буд¬зе падведзены вынік рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!”. Самы актыўны ўдзел у ёй бралі нашы творцы Ганна Скаржынская і Таццяна Сучкова, якія шмат сустракаліся з маленькімі чытачамі. Атрымае ды¬плом і сувенір ад Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кудлачоў за кнігу “Война глазами ребенка”, выдадзе¬ную да 70-годдзя Перамогі. 
– Сёння мы ўжо неаднойчы гаварылі пра сустрэчы з чытачамі. Хто з гродзенскіх творцаў найбольш, так бы мовіць, запатрабаваны? 
– Часта ладзім сустрэчы. Калі скласці ўсе і падзяліць, атрымаецца па 2–3 кожны тыдзень. Нас запраша¬юць у школы, калектывы. Усё часцей просяць так: “Хацелася б, каб прыехаў беларускамоўны творца”. Для нас гэта як бальзам на душу. Хаця мы не падзяляем аўтараў на руска- ці беларускамоўных. 
Вельмі запатрабаваныя дзіцячыя пісьменнікі Ганна Скаржынская, Тац¬цяна Сучкова, Віктар Кудлачоў. Часта запрашаюць Людмілу Шаўчэнка, у якой не так даўно выйшла но¬вая кніжка. Шмат сустракаецца з чытачамі Ала Клемянок са Смаргоні, а таксама былы вайсковец Браніслаў Ермашкевіч,аўтар кнігі “Водсвет далёкіх дзён”, у якую ўвайшлі на¬рысы пра Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў баёў за вызваленне Гродна. 
– Якія найбольш цікавыя з апошніх мерапрыемстваў мож¬на прыгадаць? 
– Адзін з кірункаў дзейнасці аддзя¬лення – аб’яднанне людзей розных нацыянальнасцей, кансалідацыя грамадства сродкамі літаратуры. Гэта можа засведчыць і Фестываль нацыя¬нальных культур, а менавіта, наша традыцыйнае свята паэзіі “Кожны народ песняра свайго мае”. Таксама мы правялі некалькі вечароў духоўнай музыкі і паэзіі, якая гучыць на розных мовах. Крыстына Шэматовіч піша на польскай мове, па-украінску стварае вершы Рыгор Гармаш, Алена Чэпуке¬не піша на рускай і літоўскай. Плённа супрацоўнічае з намі кампазітар Аляк¬сандр Маркелаў, які піша духоўную музыку. У выніку атрымліваюцца цікавыя, па водгуках слухачоў, паэ¬тычныя вечарыны. 
– Вы, пэўна, ведаеце сакрэт, як знайсці талент. Ці шмат моладзі сярод творцаў? 
– Спрабуюць пісаць многія. Зра¬зумела, не ўсе становяцца членамі Саюза пісьменнікаў. Але для нас шчасце, калі прыходзяць такія, як Аліна Паўлоўская, Вікторыя Смолка, Раман Жытко, Антон Янкоўскі, Марыя Цітарчук – маладыя і таленавітыя. Як іх адшукаць? Дапамагаюць літаратурныя аб’яднанні, якія існуюць у некаторых навучальных установах, конкурсы, у якіх мы ўдзельнічаем і якія ладзім. Да прыкладу, мы абвясцілі конкурс “Песняры гарадзенскай зямлі”, прысвечаны пісьменнікам- юбілярам, якія нарадзіліся на грод¬зенскай зямлі. З конкурснымі работамі можна пазнаёміцца на нашым сайце. Дасылаць іх можна да снежня, пасля падвядзём вынікі, зладзім літаратурную вечарыну і ўзнагародзім пераможцаў. 
Редакция газеты «Гродненская правда»