Ў Мірскім замку можна ўбачыць скарбы князёў Радзівілаў

Ў Мірскім замку можна ўбачыць скарбы князёў Радзівілаў

З пачатку красавіка тут дзейнічае міжнародная выстава “Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка”

З пачатку красавіка тут дзейнічае міжнародная выстава “Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка”.  Яе канцэпцыя звязана з легендарнымі асобамі  XVI стагоддзя - Мікалаем Радзівілам Чорным і Мікалаем Радзівілам Рудым. У вітрынах музея - кафлі з палацаў Радзівілаў, наканечнікі стрэл, дошкі з эпітафіямі, гравюры, манеты ВКЛ XVI стагоддзя...
Аднак цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае арыгінальнае выданне Брэсцкай Бібліі 1563 году. На тытульным лісце фаліянта выгравіраваны герб Радзівілаў, на першай старонцы - прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Усе тэксты Старога і Новага Запаветаў суправаджаюцца каментарамі і шматлікімі ілюстрацыямі.
Дакладна вдома, што Радзівілаўская Біблія неаднаразова перавыдавалася ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні, а таксама ў Расіі і Германіі. Ў Брэсцкай друкарні жа, па дадзеных гісторыкаў, выйшлі ў свет 40 кніг на польскай і лацінскай мовах, пры афармленні якіх выкарыстоўваліся рэнесансная графіка, вытанчаны наборны арнамент, фігурная ксілаграфія, гатычны шрыфт.
Убачычь адно з такіх выданняў сёння можна у Мірскім замку. Выстава “Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка” будзе доўжыцца да 28 мая 2016 г.
Выстава “Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка” з’яўляецца сумесным праектам музеяў Біржайскага краю «Села», Кедайняйскага краю, «Палаца вялікіх князёў літоўскіх»,  «Замкавага комплексу «Мір» і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".