Ад акцёра да галоўнага рэжысёра. Гісторыя аб тым, як чалавек ідзе да сваёй мары

Ад акцёра да галоўнага рэжысёра. Гісторыя аб тым, як чалавек ідзе да сваёй мары

Творчыя аднадумцы

Вучыцца, духоўна ўзбагачацца самому і выхоўваць мастацтвам іншых – так фармулюе сэнс сваёй творчай працы галоўны рэжысёр ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” Васіль Сявец, які 7 сакавіка сустрэне свой юбілей. За гады працы ён зарабіў павагу не толькі ў калектыве. Васіль Сявец лаўрэат персанальнай Прэзідэнцкай надбаўкі за вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры, мастацтва і літаратуры. Узнагароджваўся рознымі граматамі і дыпломамі, а таксама Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

Васіль Сявец.jpg
Развагі на тэатральныя тэмы ў галоўнага рэжысёра заўсёды звязаны з практыкай: яны цікавыя цэласнасцю творчых прынцыпаў. Выразнасць і абавязковасць пазіцый у мастацтве, умацаванне рэалістычных прынцыпаў, своеасаблівы культ жыццёвай праўды на сцэне – вось крэда слонімскага творчага тэатральнага калектыву, які Васіль Сявец узначальвае з 2011 года.

– Васіль Сявец – летуценнік. Часам яго ўяўленне малюе захапляючыя карціны шматпланавых пастановачных рашэнняў, прасторавых пабудоў мізансцэн у афармленні, дзе святло, канструкцыі, фарбы і музыка ствараюць арганічна дасканалую і ў той жа час нейкую асаблівую атмасферу дзеянняў. Васіль Васільевіч заўсёды імкнецца пашырыць і ўмацаваць магчымасці тэатру, – кажуць калегі пра Васіля Сяўца.

Калектыў слонімскага драмтэатру – унутранае аб’яднанне творчых аднадумцаў, людзей, якіх па-сапраўднаму пасябраваў і захапіў дэвіз галоўнага рэжысёра – “Вучыцца і вучыць”. І за ім артысты ідуць аддана.

Любы Слонім

Васіль Сявец валодае сапраўдным рэжысёрскім талентам, прызваннем і самастойнасцю творчага мыслення. Вось чаму  ён з акцёра вырас у галоўнага рэжысёра тэатра. А пачаўся яго шлях у 1993 годзе з дыпломнага спектаклю, у якім будучы рэжысёр іграў адну з галоўных роляў. Ставілі спектакль у Слоніме, і Васілю Сяўцу тут так спадабалася, што ён пасля заканчэння вучобы вярнуўся і больш не пакідаў горад.

Галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра Васіль Сявец з артысткамі тэатра Наталляй Шугай і Ірынай Яцук.JPG

Ішоў час, і малады акцёр развіваў свае ўменні, набіраўся вопыту. Найбольшыя здольнасці як артыст Васіль Сявец праявіў у спектаклях для дарослых гледачоў. Працуючы акцёрам у Слонімскім драматычным тэатры, ён хутка пачаў праяўляць здольнасць да мастацка-вобразнага мыслення, выразнасці і канкрэтнасці ўласнага сцэнічнага бачання пастановак, здольнасць выказваць думкі праз эмацыянальна-вобразнае вырашэнне драматычных твораў.

І першай самастойнай рэжысёрскай працай Васіля Сяўца стаў спектакль для дзяцей “Хачу быць чараўніцай” па п’есе Н.Нячаевай. Даволі лёгкая п’еса і з боку рэжысёрскай пастаноўкі, і па зместу. А вось другая дзіцячая сцэнічная казка па п’есе слонімскага драматурга Аляксея Якімовіча аказалася больш складанай яна якая адрозніваецца і зместам, і канфліктнымі сітуацыямі. Але ўменні і талент дазволілі ўсё зрабіць як трэба.

Сцэна са спектакля Як павука з луга праганялі. Рэжысёр Васіль Сявец.jpg

Праца працягваецца

 – У 2005 годзе Васіль Сявец ставіць спектакль “Курыца” па п’есе Мікалая Каляды. Першая спроба для дарослых гледачоў аказалася паспяховай. Рэжысёр і артысты здолелі захапіць гледача арыгінальна пабудаванай пастаноўкай і сапраўдным выканальніцкім майстэрствам. Пасля гэтага дэбюту, рэжысёра Васіля Сяўца аказалася не стрымаць. Інтэлігентны, заўсёды стрыманы, але са сваёй уласнай думкай, Васіль Васільевіч часам бывае непазнавальны падчас рэпетыцый, – успамінаюць у тэатры.

Галоўны рэжысёр дзяржаўнага тэатра ў Слоніме працягвае працаваць над новымі пастаноўкамі. Цяпер ён рэпеціруе спектакль “Мудрамер” па п’есе Міхаіла Матукоўскага. Гэта будзе нешта новае на слонімскай сцэне, дзе будзе паказана і камедыя характараў, і камедыя сітуацый. Рэжысёр не перастае вучыцца ў іншых вопытных майстроў сцэнічнага мастацтва і, вядома ж, вучыць сам. Таму яго спектаклі жывуць не толькі на сцэне, але і ў думках, і ў сэрцы. А таксама ў памяці гледачоў.   

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»