Акрыленыя народнай песняй. Удзельнікі хору “Промень” і ансамбля “Медуніцы” адзначылі сваё 30-годдзе

Акрыленыя народнай песняй. Удзельнікі хору “Промень” і ансамбля “Медуніцы” адзначылі сваё 30-годдзе

Любоў да музыкі здольна аб'яднаць людзей самых розных прафесій. Народны ансамбль народнай песні «Медуніцы» і хор польскай песні «Промень» не сталі выключэннем. Яны ўносяць вялікі ўклад у культурную спадчыну Шчучыншчыны і могуць пахваліцца мноствам узнагарод. Калектывы ўпэўнена працягваюць насычаны творчы шлях і  адсвяткавалі свой 30-гадовы юбілей.

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў гэты дзень сабраліся былыя ўдзельнікі калектываў-юбіляраў, аматары творчасці шчучынскіх артыстаў.

Кіраўнікі ансамбля “Медуніцы” і хора “Промень” Генадзь Аляксеевіч Паноў і Дар'я Андрэеўна Бачко, вядучая Алена Ушкар пры падрыхтоўцы да гэтай значнай падзеі не планавалі падводзіць вынікі 30-гадовага перыяду творчасці, пералічваць шматлікія заслугі, узнагароды і перамогі ў фестывалях і конкурсах. Артыстам хацелася проста падарыць усім гасцям свята свае выдатныя канцэртныя нумары, так упадабаныя шчучынцамі. Але не толькі. Удзельнікі канцэрта даказалі, што поўныя сіл і энергіі, і гатовы ствараць і ісці наперад.

2.jpg

3.jpg

7.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

8.jpg

11.jpg

13.jpg

У віншавальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк і намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пасюта падкрэслілі каштоўнасць гэтых калектываў, якія сталі сапраўднымі носьбітамі жыватворных народных традыцый, увасабленнем скарбу нацыянальнай культуры. Ужо не адно пакаленне нашых землякоў і гасцей Прынёманскага краю захапляецца іх творчасцю i з’яўляецца самымі шчырымі і вернымі прыхільнікамі творчасці “Медуніц” і хору “Промень”.

Кіраўніцтва раёна пажадала артыстам далейшага росквіту і ўручыла граматы і падзякі людзям, якія маюць непасрэднае дачыненне да культуры, тым, хто сваёй працай і талентам славіць шчучынскую зямлю.

14.jpg

15.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

Шмат цёплых слоў у адрас юбіляраў сказалі начальнік аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольга Томашаўна Багдановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Васільеўна Ганчарук, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Сяргей Генадзьевіч Каспярчук і многія іншыя прыхільнікі творчасці артыстаў. Развівацца, жыць яркім творчым жыццём і радаваць людзей новымі песнямі не адзін дзясятак гадоў - іх галоўныя пажаданні.

20.jpg

21.jpg

22.jpg

25.jpg

26.jpg

27.jpg

У гэты святочны вечар уся ўвага была прыкавана да сцэны. Знатакоў вакальнага мастацтва прыцягвае асаблівая выканальніцкая манера калектываў, заснаваная на багатым шматгалоссі.

Творчыя калектывы пастаянна абнаўляюцца, прыходзяць новыя ўдзельнікі, якія ўносяць свой асабісты каларыт і новыя творчыя веянні. Усе артысты – гэта ўлюбёныя ў сваю справу людзі, якія яскравай творчасцю, прамяністай  энергіяй, нясгасным энтузіязмам  здольны прымусіць спяваць душу кожнага чалавека, абудзіць у сэрцах ідэалы чысціні i прыгажосці, добразычлівасці і духоўнай шчодрасці. І за гэта яны заслугоўваюць вялікай павагі і бязмернай падзякі.

28.jpg

33.jpg

44.jpg

55.jpg

Гісторыя стварэння творчых калектываў бярэ пачатак з 1989 года. Тады на базе вакальнай групы раённага Дома культуры быў створаны ансамбль народнай песні "Медуніцы", які ўжо праз шэсць гадоў атрымаў званне народнага. Удзельнікамі калектыву былі прадстаўнікі творчых прафесій, якія маюць спецыяльную адукацыю, што спрыяе чысціні гучання галасоў, выразнасці спеваў. Нязменным кіраўніком калектыву з'яўляецца Генадзь Аляксеевіч Паноў. Аснову рэпертуару калектыву складаюць беларускія народныя песні. І песні, аўтарам якіх з’яўляецца непасрэдна кіраўнік ансамбля.

Трыццаць гадоў таму людзі абсалютна розных прафесій аб'ядналіся ў яшчэ адным калектыве - хоры польскай песні «Промень», заснавальнікам якога стаў Эдвард Вацлававіч Гайдукевіч. Іх аб'ядноўвала любоў да музыкі і жаданне бавіць свой час з карысцю. З гадамі ўдзельнікі адточвалі сваё майстэрства, душой прыкіпалі да новага захаплення. Новы творчы ўздым калектыва адбыўся пры новым кіраўніку Аляксею Аляксеевічу Міцаю. Аснова рэпертуару складаюць польскія народныя песні і аўтарскія песні польскіх кампазітараў. З цягам часу дзякуючы ўзрастаючаму выканальніцкаму майстэрству харыстаў стварылася магчымасць уключаць у рэпертуар больш складаныя творы.

   

За 30 гадоў свайго існавання склад выканаўцаў калектываў неаднаразова мяняўся, але заставалася галоўным адно - любоў да музыкі і імкненне дарыць людзям свята, укладваючы душу. Нашы творчыя калектывы з'яўляюцца жаданымі гасцямі мноства мерапрыемстваў, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць. Кожная паездка дорыць яго ўдзельнікам мора станоўчых эмоцый, жаданне працягваць свой творчы шлях толькі ўзмацняецца ад гэтага.

Зрэшты, выступленне на сцэне запамінаецца гледачу не толькі дзякуючы музычнаму складніку - вялікую ролю адыгрывае і знешні выгляд выканаўцаў, а менавіта іх народныя касцюмы, якія за гэтыя гады неаднаразова мяняліся.

Сёння «Медуніца» і «Промень» па праве можна лічыць гонарам і здабыткам нашага раёна. Пра тое, што песня запатрабавана і квітнее ў нашы дні, красамоўна сведчылі поўная зала гледачоў і іх бурныя апладысменты. Можна смела сказаць, што наперадзе артыстаў чакаюць шмат цікавых ідэй і смелых задумак.