Ашмяншчына ў складзе «7 цудаў»

Ашмяншчына ў складзе «7 цудаў»

На днях у гальшанскую бібліятэку завіталі незвычайныя госці.

Тут прайшла здымка фрагмента гістарычнага фільма, які ўвойдзе ў склад цыкла тэлепраграм «7 цудаў». Адзін з выпускаў трэвэл-шоў прысвечаны прыроднаму і культурнаму патэнцыялу аб’ектаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у прыватнасці пунктам Дугі Струвэ.

Менавіта таму на Ашмяншчыне здымачная група студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» наведала геадэзічны пункт «Тупішкі» і музей Дугі Струвэ ў аграгарадку Гальшаны. Актыўным удзельнікам здымак стаў вядомы беларускі вучоны ў галіне геадэзіі, кандыдат тэхнічных навук Уладзімір Мкртычан, які неаднаразова бываў на нашай зямлі, паведамляе osh.by.

2.jpg

Нагадаем, што музей Дугі Струвэ – запланаваны напачатку як віртуальны, аднак у хуткім часе стаўшы рэальным носьбітам самай рознай інфармацыі пра ўнікальны помнік навукі і тэхнікі, створаны пры гальшанскай бібліятэцы яшчэ ў 2013 годзе. Узнік ён дзякуючы падтрымцы органаў мясцовай улады, намаганням работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, бібліятэкараў, мясцовай грамадскасці.

Падчас здымак Уладзімір Мкртычан расказаў аб значэнні Дугі Струвэ, правядзенні геадэзічных вымярэнняў ў XIX стагоддзі. Навуковец паказаў, як выкарыстоўваліся некаторыя прыборы, якія знаходзяцца зараз у музеі мерыдыяна Дугі Струвэ ў Гальшанах. Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Ваганавіч павіншаваў з юбілеем былога бібліятэкара, краязнаўцу, актывіста Валянціну Сцяпанаўну Лабуніну, якая зрабіла свой унёсак у справу адкрыцця музея. Падарункам для аматаркі гісторыі стала адна з апошніх кніг У. Мкртычана пра геадэзіста Іосіфа Ходзьку.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»