Астраўчанка Паліна Мамонава трапіла ў лік лепшых на “Пакаленні творчасці”

Для Паліны гэта быў дэбют.

33b355bf109fba36807c7f6e7b44d027.jpg

0тт.jpg
Яшчэ адна зорачка зазіхацела на творчым небасхіле талентаў Астравеччыны: шасцігадовая спявачка Паліна Мамонава, якая займаецца ў выкладчыка вакальнай студыі “Вясёлыя ноткі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Веры Сходкінай, атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе “Пакаленне творчасці” (Екацярынбург).

Конкурс праводзіўся ў звыклым з-за каронавіруса фармаце: удзельнікі дасылалі відэа выступлення на ўказаную электронную пошту і чакалі адказу з вердыктам журы, расказвае  ostrovets.by. Юная астраўчанка выканала песню “Маленькі караблік” з рэпертуара Ксеніі Сітнік. Дарэчы, для Паліны гэта быў дэбют на міжнародным узроўні – дзяўчынка займаецца ў вакальнай студыі з верасня і за гэты час паспела паўдзельнічаць толькі ў абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»