Астравецкіх майстроў узнагародзілі дыпломам за лепшую калекцыю выставачных работ на кірмашы “Вясновы букет”

Астравецкіх майстроў узнагародзілі дыпломам за лепшую калекцыю выставачных работ на кірмашы “Вясновы букет”

Фестываль “Вясновы букет” сабраў у Мінску майстроў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнікі дэманстравалі традыцыйныя рамёствы: разьбу па дрэву, ганчарства, ткацтва, вышыўку, карункапляценне, кавальскую справу, выцінанку, бісерапляценне, мастацкую апрацоўку скуры, бяросты, воўны, ювелірнае мастацтва, пляценне з прыродных матэрыялаў. Яны  таксама гатавалі  традыцыйныя беларускія стравы. 

Аддзел рамёстваў Астравецкага раённага Цэнтра культуры прадставілі майстар па саломапляценню Алена Малышава, майстар разьбы па дрэву Генрых Саленік і майстар па мастацкай апрацоўцы скуры Ірына Баршчэўская.

IMG_20180526_124223.jpg
IMG_20180526_112227.jpg
IMG_20180526_104740.jpg
IMG_20180526_113825.jpg
IMG_20180526_103509.jpg
IMG_20180526_112432.jpg