«Беларускае золата». Жанчына са Смаргоні расказала пра сямейныя рэліквіі

«Беларускае золата». Жанчына са Смаргоні расказала пра сямейныя рэліквіі

Карціна і палатно дасталіся ёй ад бабулі.


Гэта карціна з саломкі да Дар’і Уладзіміраўны перайшла ад бабулі, якая нарадзілася ў 1881 годзе і ўвесь час жыла ў вёсцы Хадакі. “А ёй гэта рэч дасталася ці то ад мамы, ці то ад бабулі – дакладна не ведаю. Але магу сцвярджаць, што рабоце – не менш за 120 гадоў. Вісела яна пастаянна ў бабулінай хаце ў Хадаках, у вялікім пакоі”, - зазначае Дар’я Уладзіміраўна. Піша карэспандэнт газеты "Светлы шлях". 

b8wsn0yf5j5l86j4lsts4bs92vmchncw.jpg

Вырабы з “беларускага золата” – саломкі, загадкавым чынам вабяць і кранаюць за жывое. А калі рэч створана рукамі майстрыхі больш за сотню гадоў таму, то наогул цяжка расказаць пра свае пачуцці, калі разглядаеш такую работу.

Выключная роля хлеба ў жыцці чалавека вызначалася з даўніх часоў. Людзі цанілі не толькі колас, але і салому. Менавіта ў мастацкай саломкі выявіліся творчыя магчымасці беларускіх майстроў.

Дэкарыраванне розных рэчаў саламянымі ўзорамі вядома многім людзям. Існуе меркаванне, што гэты від мастацтва бярэ сваё паходжанне ад інтарсіі – аздабленне мэблі і іншых вырабаў з дрэва ўрэзанымі ці наклеенымі ўзорамі з дробных кавалачкаў дрэва, косці, металу ці  перламутру. Беларускія майстры замест каштоўных і рэдкіх матэрыялаў ужывалі танную, але дастаткова прыгожую саломку, ад якой быў не горшы мастацкі эфект. Такім чынам упрыгожваліся драўляныя куфэркі, аклады для абразоў, велікодныя яйкі, дзіцячыя цацкі і нават ствараліся цэлыя карціны. Простыя па форме і канструкцыі прадметы, арнаментаваныя ўзорамі геаметрычнага ці расліннага характару, набывалі мастацкую выразнасць.  

У Дар’і Ручыцы засталася яшчэ адна работа – вышываны дыванок. “Льняное палатно бабуля ткала сама. А пасля вышыла на ёй лебедзяў, возера, траву, дрэвы… - расказвае наша суразмоўца. - Нават калі людзі жылі вельмі бедна, імкнуліся ствараць прыгажосць вакол сябе. Гэты дыванок увесь час, колькі сябе помню, вісеў каля бабулінага ложка, і я любіла разглядаць тое, што на ім вышыта”.

Слухаючы аповед Дар’і Уладзіміраўны, прыпомніліся словы: “І саграваць могуць рэчы”. Калі глядзіш на сямейны скарб Дар’і Ручыцы, пачынаеш разумець значэнне гэтага сцвярджэння.

umu0j6s92yzbbdr2kus1yxrlnxzmrkpr.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»