Былую Гродзенскую ратушу выткалі на габелене

Былую Гродзенскую ратушу выткалі на габелене

Габелен вытканы ва ўнікальнай тэхніцы аднабаковага пераборнага ткацтва. Яго аўтар – майстар Алена Шунейка.

Тэхніка, з дапамогай якой больш як 30 гадоў стварае габелены Алена Шунейка, занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

На працягу многіх гадоў у ткацкай майстэрні абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ствараліся сапраўдныя творы мастацтва, многія з якіх можна пабачыць у экспазіцыі. Да прыкладу, адзін з самых маштабных, вышынёй каля чатырох метраў, – “Вясёлка творчасці”, створаны да 75-годдзя метадычнага цэнтра.

IMG_3760.JPG

Новая праца майстра называецца “Гродзенская Ратуша 1784”, памер гэтага габелена – два метры на адзін. Алена Шунейка ў працы ўвасобіла цэнтр Гродна, які часткова захаваўся да нашых дзён, а таксама пабудовы, якія не захаваліся. Так, на габелене выткана Гродзенская ратуша, пабудаваная ў 1784 годзе, Фару Вітаўта. А побач – Фарны касцёл, дом Купца Мураўёва, сквер.

IMG_3772.JPG

Габелен “Гродзенская Ратуша 1784” будзе размешчаны ў адным з памяшканняў метадычнага цэнтра народнай творчасці, дзе ўбачыць яго зможа кожны жадаючы.

IMG_3789.JPG
Редакция газеты «Гродненская правда»