Двухмятровае яйка-пісанка з'явілася ў Сапоцкіне
27 сакавіка тут упершыню адзначалі Свята пісанкі.
Сапоцкінскі край здаўна славіцца сваімі пісанкамі - традыцыі ніколі не перарываліся. Адметным стаў 2013 год, калі роспіс велікодных яек у гарадскім паселку Сапоцкін быў ўзяты пад ахову дзяржавы і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Спецыяльна да свята была зроблена вялікая, каля двух метраў увышыню пісанка, якую размясцілі на цэнтральнай плошчы каля Сапоцкінскага культурна-турыстычнага цэнтра, якая і стала сімвалам мясцовай традыцыі.
Узнялася ўвысь пісанка з паветранных шароў - аэра-пісанка, якая ўсім абвесціла аб пачатку свята.
З велікоднымі песнямі выступілі ўдзельнікі народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклора, народны ансамбль народнай песні “Рукавічкі” Абухаўскага цэнта культуры і народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Зарачанскага дома народнай творчасці.
Розныя тэхнікі аздаблення велікодных яек паказалі майстры аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.
Пісанкі на свяце былі паўсюль: на выстаўках, у руках майстроў, дзяцей, мясцовых жыхароў і гасцей свята.