Дзень народзін знакамітага земляка Чэслава Немэна шчучынцы па-традыцыі адзначылі выдатным канцэртам у ягоны гонар

Дзень народзін знакамітага земляка Чэслава Немэна  шчучынцы па-традыцыі адзначылі выдатным канцэртам у ягоны гонар

Дзень народзін знакамітага земляка, спевака і кампазітара Чэслава Немэна  шчучынцы па-традыцыі адзначылі выдатным канцэртам у ягоны гонар і экскурсіямі ў доме, дзе ён вырас.
Ушанаваць памяць музыканта ў Стара-Васілішкаўскі клуб-музей прыехалі кіраўнікі раёна, студэнты Гродзенскага каледжа мастацтваў, група творчай інтэлігенцыі з Мінску, школьнікі, прыйшлі землякі. З Масквы пакланіцца малой радзіме Чэслава Немэна прыехаў вядомы букініст Леў Шпрынц.
На шчучынскай зямлі помняць і любяць вялікага музыканта Чэслава Немэна, многае робяць для папулярызацыі яго творчасці, – зазначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама Сяргей Касперчук. – Мы рады, што прыкметна расце колькасць наведвальнікаў у клубе-музеі, што новае пакаленне цікавіцца гісторыяй, мастацтвам і шануе свае карані…
У доме, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва аднаго з лепшых польскіх рок-музыкантаў 20 стагоддзя, з пласцінак гучаў яго голас, са здымкаў пранізліва глядзелі ягоныя вочы, ліліся ўспаміны землякоў і людзей, якія трапілі пад прыцягненне музыканта і асобы, які праславіўся на ўвесь свет, але ніколі не забываў, адкуль ён родам.  
Вясной на сядзібе клуба-музея плануецца правесці музычны фестываль, а ў верасні тут адбудзецца вялікае  абласное свята музыкі Чэслава Немэна.
img 033.jpg
img 066.jpg
IMG_8007.jpg
IMG_20160216_150922.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»