Факсімільнае выданне Лаўрышаўскага евангелля» ўрачыста перадалі ў дар Навагрудскаму раёну

Урачыстая перадача факсімільнага выдання Лаўрышаўскае Евангелле ў дар Навагрудскаму раёну адбылася 27 лютага ў раённай бібліятэцы.

1_novyy-razmer.jpg

Удзел у сустрэчы прынялі старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Федчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Вольга Папко, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын, дырэктар выдавецтва «Горобец» Ганна Гарабец, навукоўцы, мецэнаты праекта, жыхары і госці горада.

Glavnaya_novyy-razmer.jpg

Шчырыя словы прывітання ўсім прысутным выказаў старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Федчанка.

– Мы рады вітаць паважаных гасцей на цудоўнай навагрудскай зямлі. Сёння знакавая падзея для нашага горада, краіны – перадача святыні Лаўрышаўскага евангелля. Хачу выказаць шчырыя словы падзякі нашым гасцям з Украіны, выдаўцам і арганізатарам праекта за такі каштоўны падарунак, – сказаў старшыня райвыканкама.

Fedchenko_novyy-razmer.jpg

– У лістападзе мінулага года ў гэтай зале мы абмяркоўвалі актуальныя пытанні захавання спадчыны, дырэктар бібліятэкі Ірына Царук звярнулася з прапановай-просьбай аб дапамозе атрымання ў дар бібліятэцы факсімільнага выдання Лаўрышаўскага евангелля, якое выйшла ў канцы 2018 года ў кіеўскім выдавецтве «Горобец» ва Украіне, – расказала Вольга Папко. – Я сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, выдаўцамі, і яны хутка адгукнуліся на прапанову перадаць у Навагрудак факсімільнае выданне. Я спадзяюся, што сённяшняя сустрэча стане пачаткам далейшых культурных і добрасуседскіх сувязей, новых друкаваных праектаў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім адзначыў, што яму прыемна знаходзіцца на Навагрудчыне, якая ўразіла сваім незвычайным і краявідамі.

Posol-vystuplenie_novyy-razmer.jpg

– Сёння мы перадаём у дар навагрудчанам тры экзэмпляры факсімільнага выдання Лаўрышаўскага евангелля. Усяго ў Беларусь мы плануем перадаць пяць кніг, – сказаў Ігар Кізім. – Аказаўшыся ў віры гістарычных падзей Лаўрышаўскае евангелле зрабіла доўгі шлях і цяпер захоўваецца ў Кракаве. Сёння помнік кніжнай культуры Усходняй Еўропы вяртаецца на сваю гістарычную радзіму – Навагрудскую зямлю. Такія сустрэчы даюць нам нагоду для далейшага супрацоўніцтва. Выказваю надзею, што выданне будзе спрыяць далейшым гістарычным даследаванням, напісанню навуковых работ.

Ва ўрачыстай абстаноўцы факсімільнае выданне Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім перадаў у дар старшыні Навагрудскага райвыканкама Сяргею Федчанку, дырэктару Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірыне Царук і дырэктару гістарычна-краязнаўчага музея Ганне Туровіч.

NGanna-Garabec-v-konce_novyy-razmer.jpg
IMG_9607_novyy-razmer.jpg
IMG_9658_novyy-razmer.jpg

Лаўрышаўскае евангелле – помнік рукапіснага мастацтва канца XIII – пачатку XIV стагоддзяў. Створана было для Успенскай царквы Лаўрышаўскага манастыра, дзе зберагалася да 1822 года, пасля захоўвалася ў Адама Чартарыйскага ў Пулавах, у Парыжы, цяпер у Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве.

IMG_9665_novyy-razmer.jpg
IMG_9671_novyy-razmer.jpg

Лаўрышаўскае Евангелле мае адметнае мастацкае аздабленне: ілюстравана 18 мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна.

Па некаторых звестках Лаўрышаўскае евангелле было заказана князем Войшалкам, пісалася больш за пяцьдзесят гадоў. Месца напісання святыні да нашага часу выклікае вялікія спрэчкі навукоўцаў. Першая ўкладная грамата ў Евангелле датавана 1329 годам.

IMG_9638_novyy-razmer.jpg

З гісторыяй выдання Лаўрышаўскага Евангелля, а таксама выданняў Луцкага і Холмскага Евангелляў XIV стагоддзя, Луцкага Псалтыра 1384 года падчас сустрэчы пазнаёмілі прафесар Віктар Майсеенка і дырэктар выдавецтва Ганна Гарабец.

Музычныя кампазіцыі ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў «Гумарэска» прагучалі ў завяршэнне сустрэчы.