Гаварыць праз кнігу. Падчас “Калядных сямейных чытанняў” у Гродна прэзентавалі зборнік беларускіх народных казак

Гаварыць праз кнігу. Падчас “Калядных сямейных чытанняў” у Гродна прэзентавалі зборнік беларускіх народных казак

Кніга і сёння, у час развіцця інфармацыйных тэхналогій, – вельмі важная і значная крыніца ведаў.

З яе дапамогай мы павышаем інтэлект, вучымся разважаць і думаць. А што можа быць лепш за сямейнае чытанне? Калі дзеці і іх бацькі збіраюцца разам, каб пазнаёміцца з новай кнігай. Менавіта такую мэту паставілі перад сабой у Беларускім саюзе жанчын, калі распачалі сацыяльна-творчы праэкт “Сямейнае чытанне”. Ён ладзіцца разам с беларускімі выдавецтвамі пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Першыя “Калядныя сямейныя чытанні” прайшлі ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. На мерапрыемства запрасілі прыёмныя сем’і з розных куточкаў Прынёманскага краю.

DPP_44792.JPG
Праект Беларускага саюза жанчын і Міністэрства інфармацыі зацвердзілі падчас Дня беларускага пісьменства ў Слоніме. З таго моманту пачалася праца над серыяй кніг розных жанраў для дзяцей ад 3 да 14 гадоў. Першым выданнем у рамках праекта “Сямейнае чытанне” стаў зборнік беларускіх народных казак, – расказала старшыня абласной арганізацыі ГА “БСЖ” Ірына Сцепаненка. – У 2019 годзе гэтае выданне пад назвай “Не сілай, а розумам” пабачыла свет. Кніга падрыхтавана да выпуску выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Унутры зборніка дванаццаць народных казак – “Дзедава рукавічка”, “Залатая яблынька”, “Верабей і мыш” і іншыя. Кожная ярка і выдатна праілюстравана. Прапануюць такую кнігу да чытання дзецям ад 6 гадоў. Уладальнікамі новых асобнікаў зборніка сталі і госці мерапрыемства.

DPP_44791.JPG

Для іх арганізатары “Калядных сямейных чытанняў” – абласны інстытут развіцця адукацыі і абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын –падрыхтавалі яшчэ некалькі сюрпрызаў. Шыкоўную тэматычную імпрэзу паказалі гледачам навучэнцы тэатру “Батлейка”, вучні гродзенскай сярэдняй школы №6. Пасля дзеці і іх бацькі наведалі “Бібліятэчны бульвар”, дзе пазнаёміліся з кнігамі для сямейнага чытання, намалявалі любімых казачных герояў у цэнтры пескатэрапіі інстытута.

DPP_44800.JPG

Падчас сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі Віктарам Кудлачовым і Пятром Сямінскім госці мерапрыемства пазнаёміліся з цікавымі творамі і іх творцамі.

–  Калісьці я пачынаў свой шлях пісьменніка як фантаст, але потым паспрабаваў пісаць вершы для дзяцей. Асаблівае захапленне ў маленькіх чытачоў выклікаюць вершы, у якіх кожнае слова пачынаецца з аднолькавай літары, – расказвае член Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Пётр Сямінскі, які працуе настаўнікам у школе. – Канешне, на гэтым я не спыніўся і пачаў пісаць больш сур’ёзыя творы – новыя паданні вядомых беларускіх гарадоў, у тым ліку нашага рэгіёна.

DPP_44797.JPG

Розную літаратуру чытаюць у гродзенскай сям’і Кароль. Для іх сустрэча стала штуршком да вывучэння новых імёнаў і кніг.

– Памятаю, як кожны вечар бабуля чытала нам казкі. Гэта былі вельмі чароўныя моманты, – успамінае дзяцінства выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу Алена Кароль. – У нашай сям’і ўсе дзеці рознага ўзросту і ў іх рознабаковая зацікаўленасць, але мы спрабуем знаходзіць час для сямейнага чытання. І вось такое мерапрыемства – цудоўная магчымасць пашырыць сямейную бібліятэку і свае веды ў літаратуры.

DPP_44789.JPGDPP_44804.JPGDPP_44793.JPG

Редакция газеты «Гродненская правда»