Гісторыя – праз прызму дэталей. У Гродне адкрылася інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”

Гісторыя – праз прызму дэталей. У Гродне адкрылася інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі”

Момант, калі масштабная інтэрактыўная выстава “Партызаны Беларусі” адкрыецца ў горадзе над Нёманам, многія чакалі з нецяпреннем. Бо тэма вайны, якая чырвонай стужкай пралягае праз лёсы дзесяткаў тысяч беларускіх сем’яў, напярэдадні святкавання 75-гадавіны Вялікай Перамогі эмацыйна адгукаецца ў сэрцах людзей.

20200326-IMG_0601.jpg20200326-IMG_0709.jpg20200326-IMG_0702.jpg

20200326-IMG_0632.jpg
Аб надзвычайнай унікальнасці гэтай выставы, якая ўжо чакае сваіх гледачоў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, з імпэтам распавядае Анатоль Вялікі, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

– Тут прадстаўлена персаніфікаваная гісторыя партызанскага руху Гродзеншчыны, – адзначыў ён. – Толькі падумайце, цяпер для таго, каб даведацца як мага больш падрабязнасцей і дэталей аб жыхарах рэгіёна, якія змагаліся супраць нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дастаткова клікнуць пальцам па прозвішчу героя. І перад вачыма з’явяцца інфармацыя, дзе ваяваў родны або знаёмы, яго ўзрост, чым быў узнагароджаны і гэтак далей.

Падрабязней пазнаёміцца з хвалюючым мінулым кожнаму з нас дапамагаюць сапраўдныя сведкі гісторыі – старыя фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў. Яны, по словах Анатоля Вялікага, не адрасаваліся непасрэднаму ўласніку, а заставаліся ў архіве. Менавіта сканцэнтраванасць дакументаў у адным месцы – Мінску – і стала той галоўнай акалічнасцю, якая сёння дапамагае даведвацца пра подзвігі, самаахвярнасць і заслугі тых, хто змагаўся дзеля нашай свабоды. Нямала сярод іх і жыхароў прынёманскага краю.

20200326-IMG_0804.jpg20200326-IMG_0788.jpg20200326-IMG_0641.jpg

У аснову гродзенскай экспазіцыі ўвайшло каля 70 экспанатаў – копіі дакументаў і архіўных фотаздымкаў. Прадстаўлены шэраг “артэфактаў” дапоўніў інтэрактыўны стэнд, дзякуючы якому можна з лёгкасцю знайсці інфармацыю пра ўдзельнікаў антыфашысцкага падполля, іх баявых справах.

20200326-IMG_0621.jpg20200326-IMG_0647.jpg

20200326-IMG_0784.jpg
Такое паяднанне архіўных гістарычных фактаў і сучасных тэхналогій – “фішка” выставы. Акцэнт на ёй зрабіў і Іван Сінічкін, намеснік галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», заўважыўшы:

– Такая своеасаблівая віртуальная энцыклапедыя партызанскага і падпольнага руху, мажліва, апошняя надзея чалавека ў пытаннях пошуку свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў. Мы маем магчымасць не толькі пазнаёміцца з базай дадзеных удзельнікаў гэтага руху, але і знайсці рэальныя звесткі пра тых, каго дзесяцігоддзі назад забрала вайна.

Для кагосьці гэты патрыятычны праект ужо стаў асабістым. Бо кожны дакумент і фотаздымак тут унікальныя. Яны, нібы часцінкі маленькага пазлу, складваюцца ў вялікі гістарычны аповед аб баявых подзвігах партызанаў.

20200326-IMG_0819.jpg20200326-IMG_0665.jpg20200326-IMG_0760.jpg20200326-IMG_0613.jpg

Сваімі ўражаннямі ад пабачанага дзеліцца Ігар Гедзіч, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра:

20200326-IMG_0729.jpg

– Праект важны для грамадства. І ў першую чаргу тым, што ўсе гэтыя дакументы адлюстроўваюць праўду, якую мы, без выключэння, хочам ведаць. Насамрэч, цяжка ўявіць, якая работа была зроблена і колькі яшчэ чакае наперадзе. Прыемна, што такі прыгожы і памятны праект “нарадзіўся” ў нашай краіне. Хочацца падзякаваць за гэта. Тым больш, зараз да вывучэння старонак вайны можа ахвотней далучыцца маладое пакаленне, а гэта значыць, што памяць будзе неўміручай.

20200326-IMG_0770.jpg20200326-IMG_0605.jpg20200326-IMG_0600.jpg20200326-IMG_0813.jpg

Трэба адзначыць, што выстава заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта «Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Праект стартаваў летась. Сёння ў спісе прозвішчаў партала ўжо знаходзіцца больш за 82 тысячы электронных картак. Іх папаўненне працягваецца штодня. Наперадзе яшчэ вялікі пласт работы, улічваючы, што да канца 1944 года на тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш 300 000 партызан.

20200326-IMG_0699.jpg

У Гродне наведаць выставу можна да 5 красавіка.

Редакция газеты «Гродненская правда»