Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя Андрэя Макаёнка адзначае 100-гадовы юбілей пісьменніка Аляксея Карпюка адкрыццём электроннага музея яго жыцця і творчасці

Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя Андрэя Макаёнка адзначае 100-гадовы юбілей пісьменніка Аляксея Карпюка адкрыццём электроннага музея яго жыцця і творчасці

Беларускі пісьменнік, член Союза пісьменнікаў СССР (1953), грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1986), удзельнік партызанскага руху і баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І і II ступеняў, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1041–1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншымі, залатым крыжам ордэна «Virtuti Militari» (Польшча).

Імя А. Н. Карпюка прысвоена вуліцы ў горадзе Гродна (2014). На доме, дзе жыў пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка (2019, вул. Ажэшкі, 49, скульптар Панцялееў В. І.).

З дробных кропель складаецца акіян, а несмяротнасць чалавецтва вырастае з дзейнасці кожнай асобы. Асабліва калі яна яркая і таленавітая.

main1.jpg
Электронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар такога чалавека – беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Гэта даніна памяці выбітнай асобе ў культурнай прасторы Беларусі. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, памяць пра яго – у сэрцах тысяч беларусаў, хто меў шчасце яго ведаць асабіста, прачытаў творы пісьменніка, а вуліцы старой Гародні добра памятаюць крокі гэтага мужнага і непераможнага ў барацьбе за справядлівасць чалавека.

Кожны дзень з жыцця – карціна.
Намаляваная чорна-белымі альбо каляровымі фарбамі.
Пражытыя гады – залы музею, дзе сабраныя гэтыя карціны.
Спынімся каля некаторых палотнаў жыцця і творчасці Асобы,
Незвычайных па сюжэце, яскравых па каларыце.

Асэнсоўваць, успамінаць, слухаць сэрцам і спыняцца каля некаторых карцін жыцця і творчасці пісьменніка і грамадзяніна Аляксея Карпюка запрашае Музей.