І родная мова, як песня, гучала. У Слоніме вызначаны пераможцы абласнога конкурса ансамбляў беларускай музыкі і песні і ансамбляў народнай песні

 І родная мова, як песня, гучала. У Слоніме вызначаны пераможцы абласнога конкурса ансамбляў беларускай музыкі і песні і ансамбляў народнай песні

“І родная мова, як песня, гучыць”. Пад такім слоганам у рамках Дня беларускага пісьменства на “Фальклорнай пляцоўцы” прайшоў абласны конкурс ансамбляў беларускай музыкі і песні і ансамбляў народнай песні. На Гродзенчшыне ён праводзіўся ўпершыню, але адразу вельмі масштабна. У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 калектываў амаль з усіх раёнаў вобласці.

DSC_0327.JPG

Усе яны маюць высокі статус “народнага” , характарызуюцца высокім узроўнем выканаўчага майстэрства і багатым рэпертуарам з мясцовым каларытам, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць. Таму не дзіўна, што конкурс стаў сапраўдным “святам беларускай песні у свяце беларускага пісьменства”. Са сцэны гучалі беларускія народныя песні і аўтарскія творы айчынных кампазітараў. На пляцоўцы было вельмі шматлюдна: гледачы шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў і спявалі разам з імі.

Лепшага з лепшых вызначала кампетэнтнае журы, старшынёй якога з’яўляўся народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Міхаіл Дрынеўскі.

DSC_0532.JPG

DSC_0544.JPG

Пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, святочную праграму на пляцоўцы працягваў вядучы харэаграфічны калектыў Рэспублікі Беларусь - Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча.

Нарэшце настала хвалюючая хвіліна ўручэння ўзнагарод. У намінацыі “Дарослы ансамбль народнай песні” дыпломам лаўрэата ІІІ ступені адзначаны народны ансамбль народнай песні “Хутарок” Смаргонскага раённага цэнтра культуры. Дыплом лаурэата ІІ ступені атрымаў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Лаўрэатам І ступені прызнаны народны ансамбль народнай песні “Рукавічкі” філіяла “Абухаўскі цэнтр культуры” Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.

 DSC_0382.JPG

У намінацыі “Дарослы ансамбль беларускай музыкі і песні” дыпломамі лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджаны народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” Зельвенскага РЦКНТ і народны ансамбль музыкі “Гудскі гармонік” філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і дасуга” Лідскага РЦКНТ. Дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымаў народны сямейны ансамбль “Сваякі” Дома культуры аграгарадка Юбілейны Ваўкавыскага РЦКНТ. А перможцам у гэтай намінацыі стаў народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.

Некаторыя калектывы былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі. Дыплом “За яркае мастацкае ўвасабленне тэмы малой радзімы” уручаны народнаму ансамблю народнай музыкі і песні “Пушчанскія напевы” Пацуеўскага сектара культуры і дасуга Свіслацкага РЦКНТ. “За цэласнасць сцэнічнага вобраза“ адзначаны народны ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка” Дзятлаўскага РЦКНТ. “За лепшае спалучэнне розных жанраў“ вылучаны народны ансамбль “Цыранскія музыкі” Цыранскага Дома культуры Карэліцкага РЦКНТ. Дыпломам “За лепшую апрацоўку беларускай народнай песні” ўзнагароджаны народны ансамбль музыкі “Чабарок” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. А народны ансабль народнай музыкі “Асалода” Роскай дзіцячай школы мастацтваў Ваўкавыскага раёна быў названа лепшай інструментальнай групай.

DSC_0367.JPG

Акрамя таго, у рамках конкурса ў намінацыі “Вядучы канцэртнай праграмы” выступалі Аляксандр Сувораў з Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і Ірына Сільчанка з Палаца культуры Ліды, якія атрымалі адпаведна дыпломы І і ІІ ступені.

DSC_0421.JPG

DSC_0443.JPG

DSC_0454.JPG

DSC_0477.JPG

DSC_0507.JPG

DSC_0465.JPG

DSC_0365.JPG